Паслугі
Тарыфы

Дэлегацыя РУП «Белпошта» прыняла ўдзел у 19-й Міжнароднай філатэлістычнай выстаўцы-кірмашы «Калекцыянер 2016»

 
Дэлегацыя РУП «Белпошта» прыняла ўдзел у 19-й Міжнароднай філатэлістычнай выстаўцы-кірмашы «Калекцыянер 2016», якая праходзіла з 8 па 10 верасня ў Празе (Чэхія).
 
Міжнароднае мерапрыемства «Калекцыянер» (Sberatel) — буйнейшая сустрэча калекцыянераў у Сярэдняй і Усходняй Еўропе, на якой можна набыць мноства розных калекцыйных рэчаў: паштовыя маркі, манеты, тэлефонныя карткі, мінералы, гістарычныя паштоўкі, плакаты і шмат іншага.
 
Традыцыйная выстаўка пацешыла ўсіх, хто апантаны ідэяй калекцыяніравання. У рэкламных мэтах уваход для жанчын, моладзі і дзяцей быў бясплатным. Наведвальнікам беларускага стэнда быў пададзены шырокі асартымент філатэлістычнай прадукцыі. Самыя папулярныя тэмы: «Еўропа», «Дзяржаўная сімволіка», «Нацыянальнае адзенне», «Флора і фаўна», «Іканапіс» і інш.
 
Наведвальнікі выстаўкі далі высокую ацэнку мастацкаму і паліграфічнаму выкананню беларускіх марак і з задавальненнем набывалі іх для папаўнення сваіх калекцый.
 
Падчас працы выстаўкі праводзіліся сустрэчы з калекцыянерамі і патэнцыяльнымі дылерамі, у выніку чаго дамовіліся правесці далейшыя кансультацыі пра магчымасць заключэння кантрактаў.
 
 
 
 
 
Росту экспарту філатэлістычнай прадукцыі ў немалой ступені спрыяе рэклама і рэалізацыя беларускіх паштовых марак на падобных міжнародных філатэлістычных выстаўках.