Гарады Беларусі. Слуцк
								 
16 верасня 2016 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Слуцк» з серыі «Гарады Беларусі». 
 
Марка друкавалася ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А. Ц. Непагодзіна». 
 
Мастак Я.Бядонік. Дызайн М.Віткоўскай. 
 
Слуцк — горад у Мінскай вобласці, адміністрацыйны цэнтр Слуцкага раёна. Упершыню згадваецца пад 1116 годам у «Аповесці мінулых гадоў» як адзін з гарадоў Тураўскай зямлі. Слуцкая зямля праславілася воінамі, мецэнатамі, дзяржаўнымі дзеячамі, а таксама выхавала сваю святую — Сафію Слуцкую — ідэал набожнасці і велізарнай духоўнай шчодрасці. 
 
У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 9 Слуцка Мінскай вобласці будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень». 
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца 
тут.