Паслугі
Тарыфы

Цырымонія афіцыйнага гашэння паштовай маркі «Дзень супрацоўніка органаў папярэдняга следства»

 
Сёння, 6 верасня 2016 года, адбылася цырымонія афіцыйнага гашэння паштовай маркі «Дзень супрацоўніка органаў папярэдняга следства». Цырымонія праходзіла ў будынку Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, выява якога стала мастацкай асновай канверта Першага дня і спецыяльнага штэмпеля. Мастацкай асновай паштовай маркі стала эмблема Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. Марка таксама цікавая і тым, што пры яе вырабе выкарыстана сучасная тэхналогія: тэрмічнае цісненне металізаванай фольгай серабрыстага колеру. Дызайн праекта Марыны Віткоўскай.
 
 
У цырымоніі афіцыйнага гашэння прынялі ўдзел:
 
— Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Пятровіч Папкоў;
 
— Старшыня Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Іван Данілавіч Наскевіч.
 
 
 
 
 
Дадзены паштовы праект падрыхтаваны рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам паштовай сувязі «Белпошта» і Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь у цесным узаемадзеянні са Следчым камітэтам Рэспублікі Беларусь. Выпуск прымеркаваны да прафесійнага свята — Дня супрацоўніка органаў папярэдняга следства — і супадае з 5-годдзем утварэння Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
 
Указам № 229 ад 21 чэрвеня 2016 года ў Беларусі ўводзіцца Дзень супрацоўніка органаў папярэдняга следства, які будзе адзначацца 12 верасня.
 
Абраная дата не выпадковая, паколькі менавіта 12 верасня 2011 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 409 «Аб утварэнні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь». Гэтай падзеі папярэднічала маштабная навуковая і аналітычная праца, вывучаўся замежны вопыт, ацэньвалася сучасная сітуацыя ў прававой і грамадска-палітычнай сферах.
 
Паштовы выпуск «Дзень супрацоўніка органаў папярэдняга следства» падкрэсліць значнасць органаў папярэдняга следства, стане яркай старонкай у летапісе дзяржавы і будзе добрым падарункам айчынным і замежным калекцыянерам.