Паслугі
Тарыфы

25-годдзе заснавання мытнай службы Рэспублікі Беларусь

 
15 верасня 2016 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «25-годдзе заснавання мытнай службы Рэспублікі Беларусь».
 
Марка друкавалася ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А. Ц. Непагодзіна».
Дызайн Т.Кузняцовай.
 
20 верасня 1991 года была прынята пастанова № 1101-ХІІ «Аб мытнай службе Рэспублікі Беларусь». 20 верасня 1996 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 372 «Аб устанаўленні свята — Дня мытніка».
Сёння мытныя органы Беларусі ўяўляюць сабой сучасную высокатэхналагічную структуру. Служба стала эфектыўным інструментам фарміравання бюджэту краіны і надзейным бар’ерам для парушальнікаў мытнага заканадаўства.
 
У аснове маркі і спецштэмпеля — эмблема мытных органаў Рэспублікі Беларусь.
Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Дзяржаўным мытным камітэтам Рэспублікі Беларусь.
 
У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.