Паслугі
Тарыфы

Сумесны выпуск Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Малдова. Народныя рамёствы

 
8 верасня 2016 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне дзве паштовыя маркі з серыі «Сумесны выпуск Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Малдова. Народныя рамёствы».
 
Маркі друкаваліся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А. Ц. Непагодзіна».
 
Дызайн маркі № 1150 Т.Кузняцовай, маркі № 1151 — А.Карніенкі.
 
Мастацкая апрацоўка дрэва іграе асаблівую ролю ў жыцці людзей, таму што цесна звязана з побытам чалавека. Вырабы з дрэва ўпрыгожваюць дом, надаюць яму ўтульнасць і арыгінальнасць, а таксама адлюстроўваюць светапогляд людзей, асаблівасці іх рэлігіі, міфалогіі, эстэтычныя ідэалы.
 
У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.