Паслугі
Тарыфы

26-е пасяджэнне Каардынацыйнага савета генеральных пракурораў дзяржаў – удзельніц СНД

 
7 верасня 2016 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне дзве паштовыя маркі, прымеркаваныя да 26-га пасяджэння Каардынацыйнага савета генеральных пракурораў дзяржаў — удзельніц СНД.
 
Маркі друкаваліся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А. Ц. Непагодзіна».
 
Дызайн Т.Кузняцовай.
 
Каардынацыйны савет генеральных пракурораў дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў з'яўляецца міждзяржаўным органам Садружнасці, які арганізуе супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне генеральных пракуратур, пракуратур дзяржаў — удзельніц СНД у сферах забеспячэння законнасці, праў і свабод чалавека і грамадзяніна, змагання са злачыннасцю.
 
26-е пасяджэнне генеральных пракурораў краін Садружнасці праходзіць у Рэспубліцы Беларусь, якая надае вялікае значэнне яднанню народаў былога СССР з мэтай забеспячэння спакойнага і дастойнага жыцця грамадзян.
 
У аснове спецштэмпеля, на канверце «Першы дзень» і марцы № 1149 — эмблема Каардынацыйнага савета генеральных пракурораў дзяржаў — удзельніц СНД, на марцы № 1148 — эмблема Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь.
 
У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне на паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.