РУП «Белпошта» прапаноўвае актуальную паслугу «Паскораная пошта EMS Belpost». З яе дапамогай ваша паштовае адпраўленне будзе дастаўлена па прынцыпе «ад дзвярэй да дзвярэй» у любы пункт Рэспублікі Беларусь і па ўсім свеце.
Разгалінаваная сетка аддзяленняў паштовай сувязі па ўсёй краіне, вялікі аўтапарк, супрацоўніцтва з Кааператывам EMS дазваляюць зрабіць гэта хутка, якасна і ў тэрмін!
Дастаўка адпраўленняў EMS у г. Масква (у тым ліку Маскоўская вобл.) і г. Санкт-Пецярбург ажыццяўляецца ў самыя кароткія тэрміны — 1-4 дня!
Прапаноўваем дадатковыя сэрвісы: прыём адпраўленняў EMS з аб’яўленай цэннасцю і прыём адпраўленняў EMS накладным плацяжом на адрас Расійскай Федэрацыі.