Ёсць неабходнасць рассылкі рахункаў або любой іншай інфармацыі патэнцыяльным або існуючым кліентам?
РУП «Белпошта» прапаноўвае паслугу «Гібрыдная пошта» — паслуга па раздрукоўцы, канвертаванні, фарміраванні бесканвертных адпраўленняў (Self mailer) і рассылцы інфармацыі, атрыманай ад заказчыка ў электронным выглядзе.
У рамках паслугі «Гібрыдная пошта» РУП «Белпошта» прапаноўвае паслугу па вырабе бесканвертных паштовых адпраўленняў або Self mailer. Бесканвертнае адпраўленне — гэта пісьмо, у якім аркуш паперы адначасова з’яўляецца і носьбітам інфармацыі, і канвертам. Аб змесце пісьма атрымальнік даведваецца толькі пасля раскрыцця канверта па лініях перфарацыі.
Дасылайце нам Вашу інфармацыю, а ўсё астатняе (раздрукоўку, канвертаванне і перасылку адпраўленняў) мы зробім за Вас!