Паслугі
Тарыфы

25-годдзе стварэння Садружнасці Незалежных Дзяржаў

 
30 жніўня 2016 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «25-годдзе стварэння Садружнасці Незалежных Дзяржаў».
 
Марка друкавалася ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А. Ц. Непагодзіна».
Дызайн Т.Кузняцовай.
 
Садружнасць Незалежных Дзяржаў (СНД) — рэгіянальная міждзяржаўная арганізацыя, утвораная 8 снежня 1991 года кіраўнікамі Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі і Украіны, якія падпісалі Пагадненне аб яе стварэнні.
 
СНД служыць развіццю і ўмацаванню сяброўства, добрасуседства, міжнацыянальнай згоды, даверу, паразумення і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі.
 
У аснове спецштэмпеля, на марцы і канверце «Першы дзень» — эмблема СНД.
 
У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне на паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
 
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.