Паслугі
Тарыфы

Гербы гарадоў Беларусі. Герб Рагачова

 
16 жніўня 2016 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Герб Рагачова» з серыі «Гербы гарадоў Беларусі».
 
Дызайн М.Віткоўскай.
 
Марка друкавалася ў РУП «Выдавецтва «Беларускі Дом друку».
 
Герб горада Рагачова Гомельскай вобласці ўяўляе сабой выяву ў залатым полі іспанскага шчыта чорнага барановага рога.
 
Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 18 мая 2001 г. пад № 62.
 
У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 3 Рагачова Гомельскай вобл. будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
 
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.