Паслугі
Тарыфы

Жывапіс. Я.Я.Майсеенка

 
15 жніўня 2016 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Жывапіс. Я. Я.  Майсеенка» з серыі «Жывапіс».
 
Працяг серыі. Пачатак — канверты № 109, 110, 113, 115, 116, 123, 124, 129, 131.
 
Дызайн канверта і спецштэмпеля А.Мядзведзь.
 
Майсеенка Яўсей Яўсеевіч (28.08.1916, г. п. Уваравічы Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл. — 29.11.1988) — жывапісец. Народны мастак СССР (1970). Правадзейны член АМ СССР (1973). Працаваў пераважна ў батальным, пейзажным, партрэтным жанрах. Жывапіс адметны шырокай, экспрэсіўнай манерай пісьма, дынамікай кампазіцыйных рытмаў.
 
Дзяржаўная прэмія Расіі імя Рэпіна (1966). Ленінская прэмія (1974). Дзяржаўная прэмія СССР (1983).
 
Праект падрыхтаваны пры садзейнічанні Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага Рускага музея (Санкт-Пецярбург).
 
Спецыяльнаяе памятнае гашэнне будзе праводзіцца 28 жніўня на паштамце Мінска.
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.