Паслугі
Тарыфы

Пчалярства ў Беларусі

 
12 жніўня 2016 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовы блок «Пчалярства ў Беларусі».
 
Мастак А.Міцянін. Дызайн М.Віткоўскай.
 
Блок друкаваўся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А. Ц. Непагодзіна».
 
Пчалярства — адно з найстаражытнейшых заняткаў чалавека. У эпасе ўсіх культурных народаў старажытнасці сустракаюцца ўказанні пра пчол і атрыманых ад іх прадуктаў — мёд і воск. Культурнае пчалярства ў Беларусі пачынаецца з XIX стагоддзя, калі ў Магілёўскай губерні быў створаны Горы-Горыцкі земляробчы інстытут, у якім выкладаўся курс пчалярства і быў створаны інстытуцкі навучальна-паказальны пчальнік. На сённяшні дзень даказана вялікае значэнне мёду, пчалінага яду, матачнага малачка і кветкавага пылку для арганізма чалавека, а праполісу і воску — для розных галін індустрыі.
 
У дзень выпуску паштовага блока ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.