Паслугі
Тарыфы

Цырк

 
8 ліпеня 2016 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне дзве паштовыя маркі з серыі «Цырк».
 
Мастак М.Рыжы. Дызайн Т.Кузняцовай.
 
Маркі друкаваліся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А. Ц. Непагодзіна».
 
Праекты падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з установай культуры «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Відовішчна-культурны комплекс «Гомельскі дзяржаўны цырк» і дзяржаўнай відовішчнай установай «Беларускі дзяржаўны цырк».
 
Сёння ў Беларусі дзейнічаюць два цыркі: Беларускі дзяржаўны цырк у Мінску і Гомельскі дзяржаўны цырк.
 
Беларускі дзяржаўны цырк — адзіны цырк у свеце, размешчаны ў цэнтры сталіцы дзяржавы, на цэнтральным праспекце. Беларускі дзяржаўны цырк стварае ўласныя пастаноўкі і пракатвае першы нацыянальны калектыў «Зоркі Беларусі» ў розных краінах свету, арганізоўвае гастролі міжнародных цыркавых праграм на мінскім манежы. Артысты Белдзяржцырка з'яўляюцца ўладальнікамі прэстыжных узнагарод прафесійных конкурсаў і фестываляў.
 
Гомельскі дзяржаўны цырк таксама размешчаны ў самым цэнтры горада і з'яўляецца адным з вядомых сімвалаў Гомеля. Кожны сезон, які доўжыцца з верасня па май, у цырку змяняюцца пяць-шэсць праграм, якія фарміруюцца галоўным чынам з выступленняў запрошаных артыстаў і калектываў.
 
У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне ў аддзяленнях паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) і № 48 Гомеля будуць праводзіцца спецыяльныя гашэнні на канвертах «Першы дзень».
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.