Сафійскі сабор у Полацку
4 ліпеня 2016 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовы блок «Сафійскі сабор у Полацку».
Блок друкаваўся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А. Ц. Непагодзіна».
Мастак Т.Дольская. Дызайн А.Мядзведзь.
Сафійскі сабор — кафедральны сабор горада Полацка. Спачатку пабудаваны паміж 1030-1060 гг. Разбураны ў 1710 г. і ў сярэдзіне XVIII ст. адноўлены ў стылі віленскага барока. Цяпер сабор уваходзіць у склад Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. У саборы размешчана канцэртная зала і Музей гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора. Экспазіцыя музея ўключае фрагменты мура і фрэскавыя роспісы ХІ ст., а таксама практычна цалкам захаваны старажытны падмурак. У канцэртнай зале штогод праходзіць Міжнародны фестываль старажытнай і сучаснай камернай музыкі (красавік) і Міжнародны фестываль арганнай музыкі «Званы Сафіі» (лістапад), кожную нядзелю праводзяцца канцэрты арганнай музыкі.
Праект падрыхтаваны пры садзейнічанні Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.
У дзень выпуску паштовага блока ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 15 Полацка Віцебскай вобл. будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца
тут.