Паслугі
Тарыфы

Залатым памятным медалём узнагароджана РУП «Белпошта» за экспазіцыю «Вялікая Айчынная вайна на дзяржаўных знаках паштовай аплаты Рэспублікі Беларусь»

 
Залатым памятным медалём узнагароджана РУП «Белпошта» за экспазіцыю «Вялікая Айчынная вайна на дзяржаўных знаках паштовай аплаты Рэспублікі Беларусь» на Міжнароднай філатэлістычнай выстаўцы «Брэст-2016», якая адкрылася ў Брэсце 17 чэрвеня 2016 года.
 
Выстаўка прысвечана аднаму з першых баёў і самай яркай старонцы ў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны — гераічнай абароне Брэсцкай крэпасці.
 
На выстаўцы прадстаўлены калекцыі з Беларусі, Арменіі, Германіі, Літвы, Малдовы, Польшчы, Расіі, Украіны і Чэхіі.
 
Падчас работы выстаўкі — з 17 па 25 чэрвеня — у аддзяленні паштовай сувязі № 10 Брэста праводзіцца спецыяльнае памятнае гашэнне «Філатэлістычная выстаўка “Брэст-2016”».