Паслугі
Тарыфы

Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарона Брэсцкай крэпасці

 
22 чэрвеня 2016 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне тры паштовыя маркі з серыі «Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарона Брэсцкай крэпасці» і марку «Сумесны выпуск Беларусі і Расіі. Шлях да Перамогі. Гераічная абарона Брэсцкай крэпасці».
 
Мастак паштовых марак з серыі «Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарона Брэсцкай крэпасці» Т.Дольская. Дызайн Т.Кузняцовай.
 
Мастак маркі «Гераічная абарона Брэсцкай крэпасці» С.Ульяноўскі. Дызайн марачнага ліста Т.Кузняцовай.
 
Маркі друкаваліся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А. Ц. Непагодзіна».
 
Праекты падрыхтаваны пры садзейнічанні дзяржаўнай установы «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой».
 
У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 10 Брэста будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.