Паслугі
Тарыфы

Моцныя, ўмелыя, хуткія і смелыя!

З 3 па 5 чэрвеня 2016 года ў адпаведнасці з каляндарным планам фізкультурна-аздараўленчых і спартыўных мерапрыемстваў Ленінскага раёна г.Мінска каманда РУП «Белпошта» прыняла актыўны ўдзел у 21 турыстычным злёце сярод 18 працоўных калектываў Ленінскага раёна г.Мінска.

Удзельнікаў прывітала намеснік кіраўніка адміністрацыі Галіна Валянцінаўна Шкода, якая пажадала ўсім паспяховых стартаў і перамог. Каманда РУП «Белпошта» змагла праявіць сябе ў розных спартыўных і творчых спаборніцтвах.

У ходзе ўсіх спаборніцтваў удзельнікі турзлёту не толькі паказалі сваё спартыўнае майстэрства, але і праявілі энтузіязм, прадэманстравалі згуртаванасць і баявы дух.

Па выніках напружанай барацьбы, якой не перашкодзілі складаныя ўмовы надвор'я, каманда РУП «Белпошта» заняла:

3-е каманднае месца ў спаборніцтвах па міні-футболе; 3-е каманднае месца ў спаборніцтвах па валейболу; 2-е месца ў конкурсе «Турыстычныя навыкі і побыт».