Паслугі
Тарыфы

Урачыстае адкрыццё новага аддзялення паштовай сувязі ў мікрараёне «Лошыца»

Сёння, 8 чэрвеня 2016, Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства паштовай сувязі «Белпошта» ва ўрачыстай абстаноўцы адкрыла новае аддзяленне паштовай сувязі № 67 (вул. Шпілеўскага, в. 54, г.Мінск), якое забяспечыць паслугамі сувязі жыхароў мікрараёна «Лошыца».

Улічваючы імклівую забудову дадзенага мікрараёна, адкрыццё новага аддзялення паштовай сувязі дазволіць знізіць нагрузку з бліжэйшых аддзяленняў і павысіць якасць абслугоўвання кліентаў.

Аддзяленне паштовай сувязі № 67 стала 14-м па ліку ў Ленінскім раёне і 119-м у Мінску.

З прывітальным словам да першых кліентам новага аддзялення і прадстаўнікам СМІ звярнуўся начальнік вытворчасці «Мінская пошта» РУП «Белпошта» Віктар Францавіч Бутрым.

Ва ўрачыстым адкрыцці таксама прынялі ўдзел намеснік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна г.Мінска Андрэй Уладзіміравіч Бандарэнка і начальнік упраўлення эканомікі адміністрацыі Ленінскага раёна г.Мінска Вольга Уладзіміраўна Русіновіч.

Віктар Францавіч Бутрым і Андрэй Уладзіміравіч Бандарэнка перарэзалі сімвалічную чырвоную стужку, адкрыўшы тым самым новае аддзяленне паштовай сувязі для кліентаў.

Рэжым працы аддзялення паштовай сувязі № 67:

панядзелак — пятніца: з 9.00 да 20.00,субота: з 9.00 да 18.00,нядзеля — выхадны.

Паважаныя кліенты, запрашаем у новае аддзяленне паштовай сувязі!