Мерапрыемства пройдзе ў аддзяленнях паштовай сувязі рэспублікі.
У дзень правядзення прома-мерапрыемствы «Дзень посткроссера» пры аднаразовай адпраўцы 10 і больш міжнародных простых паштовых картак кліенты змогуць аплаціць перасылку кожнай з іх па спецыяльнай цане са скідкай 10%.
Postcrossing — папулярны міжнародны online-праект па абмене паштовымі карткамі і маркамі, хобі, якое аб'ядноўвае людзей з розных куткоў планеты! Тысячы паштовак штодня разлятаюцца па ўсім свеце. Рэспубліка Беларусь — адна з лідзіруючых краін па іх колькасці.
Вам неабходна зарэгістравацца на сайце http://www.postcrossing.com/, паказаўшы свой хатні адрас і кароткую інфармацыю пра сябе (захапленні, пажаданні, якія паштоўкі вам падабаюцца, што вы хочаце даведацца пра іншыя краіны), і адправіць паштоўкі пяці жыхарам розных краін, адрасы якіх прапануе сістэма сайта. Праз некаторы час вы выявіце ў паштовай скрыні маляўнічыя паштоўкі з усяго свету!