26 чэрвеня 2016 года спецыялісты выдавецкага цэнтра «Марка» РУП «Белпошта» прынялі ўдзел у прэс-канферэнцыі па выніках адкрыцця выстаўкі абразоў у Музеях Ватыкана
26 чэрвеня 2016 года спецыялісты выдавецкага цэнтра «Марка» РУП «Белпошта» прынялі ўдзел у прэс-канферэнцыі па выніках адкрыцця выстаўкі абразоў у Музеях Ватыкана і падрыхтоўкі ў верасні 2016 года выстаўкі «Іканапіс Беларусі XVII — XXI стст. з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь».
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2016 год абвешчаны Годам культуры, а Папам Рымскім Францішкам — Пазачарговым Юбілейным годам міласэрнасці пад дэвізам «Міласэрны, як Айцец». Гэтыя дэвізы маюць на ўвазе знакавыя падзеі ў культурным жыцці Беларусі.
У верасні 2016 года згодна з Тэматычным планам выдання дзяржаўных знакаў паштовай аплаты Рэспублікі Беларусь будзе падрыхтаваны паштовы праект «Абразы Беларусі». Мастацкай асновай паштовага блока стануць выявы абразоў (каталіцкага і праваслаўнага) з калекцыі беларускага музея. Дадзены праект духоўна аб’яднае вялікую як свецкую, так і царкоўную спажывецкую аўдыторыю, стане ўнікальнай магчымасцю пазнаёміць айчынных і замежных калекцыянераў з характэрнымі творамі беларускай сакральнай культуры.
На прэс-канферэнцыі выступілі:
архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі;
настаяцель Усіхсвяцкага прыхода г. Мінска протаіерэй Фёдар Поўны;
генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь У.І.Пракапцоў.