Паслугі
Тарыфы

Гульні XXXI Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанэйра

 
7 чэрвеня 2016 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовы блок «Гульні XXXI Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанэйра».
 
Дызайн А.Мядзведзь.
 
Блок друкаваўся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А. Ц. Непагодзіна».
 
Гульні XXXI Алімпіяды пройдуць з 5 па 21 жніўня ў Рыа-дэ-Жанэйра (Бразілія). Гэта будуць першыя Алімпійскія гульні, якія пройдуць у Паўднёвай Амерыцы, другія ў Лацінскай Амерыцы пасля Алімпійскіх гульняў 1968 года ў Мехіка (Мексіка) і першыя з 2000 года, якія пройдуць у паўднёвым паўшар'і.
2 кастрычніка 2009 года на 121-й сесіі МАК у Капенгагене (Данія) сталіцай Гульняў быў абраны г. Рыа-дэ-Жанэйра.
 
Блок друкаваўся з лагатыпам Гульняў ХХХІ Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанэйра і эмблемай Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь, якая таксама размешчана на канверце «Першы дзень».
 
У дзень выпуску паштовага блока ў абарачэнне на паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.