Паслугі
Тарыфы

РУП «Белпошта» віншуе ўсіх жыхароў нашай краіны з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і запрашае на святочнае мерапрыемства «З Днём Незалежнасці, Беларусь!»

3 ліпеня 2017 года ў рамках святкавання Дня Незалежнасці РУП «Белпошта» сумесна з Адміністрацыяй Ленінскага раёна г. Мінска праводзіць промамерапрыемства «З Днём Незалежнасці, Беларусь!».

У рамках святочнага мерапрыемства па добрай традыцыі ў Лошыцкім сядзібна-паркавым комплексе і на пляцоўцы перад кінатэатрам «Салют» кожны жадаючы зможа павіншаваць ветэранаў і сваіх блізкіх з Днём Незалежнасці.

У жыхароў незалежнай Беларусі з’явіцца ўнікальная магчымасць падзякаваць за мір і спакой на роднай зямлі, напісаўшы цёплыя і добрыя радкі са словамі падзякі ветэранам і пажаданнямі росквіту нашай Беларусі на паштовых картачках, якія з цеплынёй і клопатам РУП «Белпошта» бясплатна даставіць адрасатам у любы куток нашай радзімы!

Запрашаем усіх жыхароў і гасцей сталіцы на промамерапрыемства «З Днём Незалежнасці, Беларусь!», якое адбудзецца:

  • Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс, праезд Чыжэўскіх, 10 з 12.00 да 18.00;
  • Пляцоўка перад кінатэатрам «Салют», пр.Ракасоўскага, 150а з 12.00 да 15.00.

Таксама супрацоўнікі РУП «Белпошта» прымуць удзел у святочных шэсцях працоўных калектываў, а для кліентаў будзе арганізаваны выязны святочны гандаль сувенірнай, паштовай і іншай прадукцыі.

Запрашаем прыняць удзел у промамерапрыемстве РУП «Белпошта» да Дня Незалежнасці!