Паважаныя кліенты!
Вам прыходзяць адпраўленнi з-за мяжы? Хочаце атрымліваць іх з выгадай?
Карыстайцеся сервісам «Перанакіраванне» і атрымлівайце міжнародныя адпраўленні ў пунктах паштовай сувязі па прыёму і выдачы паштовых адпраўленняў, дзе аказваюцца толькі паштовыя паслугі:
— (210102) Пункт — г. Віцебск, вул. Касманаўтаў, д.6
— (210103) Пункт №2 — г. Віцебск, пр-т Маскоўскі, д.10
— (220501) Пункт №1 — г. Мінск, вул. Адзінцова, д.36, к.1
— (220502) Пункт №2 — г. Мінск, вул. Куйбышава, д.75
— (220503) Пункт №3 — г. Мінск, вул. Русіянава, д.36
— (220504) Пункт №4 — г. Мінск, вул. Каралінскі, д.10
— (223809) Пункт — агр. Лясной — 1
— (223951) Пункт — г. Салігорск, вул. Казлова, д.31
— (224701) Участак — г.Брест, Прывакзальная плошча
— (230020) Пункт №1 — г. Гродна, вул. Кабяка, д.2
— (246501) Пункт №1 — г.Гомель, вул. Ільіча, д.87
— (246502) Пункт №2 — г.Гомель, вул. Мазурава, д.59
— (246503) Пункт №3 — г.Гомель, вул. Кастрычніка, д.81
Як перанакіраваць міжнароднае адпраўленне?
· на сайце www.belpost.by ў раздзеле «сачэнне за паштовымі адпраўленнямі» перайдзіце на сэрвіс «Перанакіраванне»;
· пакажыце 13-ны нумар паштовага адпраўлення (штрыхкод);
· выберыце адрас зручнага для Вас пункта;
· увядзіце звесткі атрымальніка, якія пазначаны на адпраўленні.
Далей Ваша адпраўленне будзе апрацоўвацца з улікам перасылак — Вам прыйдзе паведамленне з запрашэннем атрымаць паштовае адпраўленне ў паказаным Вамі пункце.
Увага! Перанакіраваць можна міжнароднае паштовае адпраўленне, якое знаходзіцца ў шляху (да праходжання мытнага кантролю ў Беларусі).
Даведачна — у пунктах паштовай сувязі па прыёме і выдачы паштовых адпраўленняў аказваюцца толькі паштовыя паслугі:
— Прыём пісьмовай карэспандэнцыі, пасылак, паскоранай пошты EMS і грашовых перакладаў;
— Рэалізацыя маркіраванай і немаркіраванай прадукцыі;
— Выдача міжнародных паштовых адпраўленняў (пасылак, дробных пакетаў) і інш.