Маладзечна – культурная сталіца Беларусі 2016 г.
								 
1 чэрвеня 2016 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Маладзечна — культурная сталіца Беларусі 2016 г.».
 
 Мастак Я.Сурмачэўская. Дызайн А.Мядзведзь.
 
Маладзечна — буйны прамысловы, культурны, навуковы і спартыўны цэнтр Мінскай вобл. У пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца ў 1388 г. 
З 1993 г. у горадзе праходзіць Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна». 
У 2016 г. Маладзечна абвешчаны культурнай сталіцай Беларусі. 
 
Спецыяльнаяе памятнае гашэнне будзе праводзіцца 10 чэрвеня ў аддзяленні паштовай сувязі № 6 Маладзечна Мінскай вобл. 
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца 
тут.