9 мая — знамянальная дата для ўсяго беларускага народа — Дзень Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Гэта свята, здабытае цяжкімі шматгадовымі баямі за свабоду і незалежнасць Радзімы. У рамках святкавання Дня Перамогі па добрай традыцыі РУП «Белпошта» праводзіць святочныя мерапрыемствы.
5 мая 2016 года ў выдзеленых аддзяленнях паштовай сувязі рэспублікі пройдзе прома-мерапрыемства "Адпраўце вестачку ветэрану Вялікай Айчыннай вайны».
У час мерапрыемства ва ўсіх жадаючых будзе магчымасць падпісаць паштовыя карткі ў адрас ветэранаў са словамі падзякі за мір на роднай зямлі. Святочныя вестачкі з віншаваннямі супрацоўнікі РУП «Белпошта» даставяць ветэранам бясплатна.
У г. Мінску запрашаем у аддзяленні паштовай сувязі:
• Паштамт, пр-т Незалежнасці, 10, з 14.00 да 16.00;
• АПС-64, вул. Ландэра, 36а, з 10.00 да 11.00;
• АПС-118, вул. Шышкіна, 26, з 16.00 да 17.00;
• АПС-28, вул. Маякоўскага, 164, з 11.00 да 12.00.
9 мая 2016 года ў Лошыцкім парку адбудуцца святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Перамогі.
РУП «Белпошта» сумесна з адміністрацыяй Ленінскага раёна г. Мінска прапаноўваюць усім жадаючым адправіць вестачку ветэрану Вялікай Айчыннай вайны. У гандлёвай палатцы РУП «Белпошта» будзе прадстаўлены вялікі асартымент сувеніраў, паштовак, паштовых картак і іншай святочнай прадукцыі.
Запрашаем прыняць удзел у прома-мерапрыемствах да Дня Перамогі!