Паслугі
Тарыфы

150 гадоў з дня нараджэння Льва Бакста

 
11 мая 2016 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовы блок «150 гадоў з дня нараджэння Льва Бакста».
 
Мастак Я.Сурмачэўская. Дызайн А.Мядзведзь.
 
Блок друкаваўся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А. Ц. Непагодзіна».
 
Леў Самойлавіч Бакст (сапр. Розенберг; 27.01.1866, Гродна — 28.12.1924) — мастак, сцэнограф, кніжны ілюстратар, майстар станковага жывапісу і тэатральнай графікі. Адзін з заснавальнікаў легендарнага аб’яднання «Свет мастацтва» і аднайменнага часопіса. Сусветную славу яму прынесла супрацоўніцтва з балетным імпрэсарыа Сяргеем Дзягілевым, па запрашэнні якога Бакст аформіў шэраг пастановак «Рускіх сезонаў» у Парыжы — «Клеапатра» (1909), «Шахеразада», «Жар-птушка» (1910), «Нарцыс» (1911), «Дафніс і Хлоя» (1912). Юбілейная дата — 150-годдзе з дня нараджэння Льва Бакста — унесена ў Спіс памятных дат ЮНЕСКА.
 
Праект падрыхтаваны з выкарыстаннем матэрыялаў з карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка.
 
У дзень выпуску паштовага блока ў абарачэнне на паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.