Паслугі
Тарыфы

Жывапіс. Н.М.Воранаў

 
5 мая 2016 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Жывапіс. Н. М. Воранаў» з серыі «Жывапіс».
 
Працяг серыі. Пачатак — канверты № 109, 110, 113, 115, 116, 123, 124, 129.
 
Дызайн канверта і спецштэмпеля А.Мядзведзь.
 
Воранаў Натан Майсеевіч (19.05.1916, Магілёў — 03.03.1978) — беларускі савецкі мастак, педагог, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1966).
 
Працаваў у галіне гістарычнай карціны, лірычнага і індустрыяльнага краявіду, партрэта, нацюрморта. Для творчасці характэрна дакладнасць малюнка, жывапісная і кампазіцыйная завершанасць твораў.
 
Спецыяльнаяе памятнае гашэнне будзе праводзіцца 19 мая на паштамце Мінска.
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.