Паслугі
Тарыфы

EUROPA. Экалогія ў Еўропе – думай, як зялёныя

 
5 красавіка 2016 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне дзве паштовыя маркі з серыі «EUROPA».
 
Маркі друкаваліся таксама ў малым лісце.
 
Мастакі марак Я.Бядонік (Беларусь) і Д.Сергіду (Кіпр).
 
Маркі друкаваліся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А. Ц. Непагодзіна».
 
У сувязі з 60-годдзем выпуску паштовых марак серыі “EUROPA” Асацыяцыяй Еўрапейскіх паштовых аператараў (ПостЕўроп) быў аб’яўлены конкурс на адзіны дызайн маркі 2016 года “Думай, як зялёныя”. У конкурсе прынялі ўдзел 24 малюнкі, перамог малюнак кіпрскай мастачкі Доксіі Сергіду.
 
Маркі друкаваліся з лагатыпам «EUROPA».
 
У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне на паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.