Паслугі
Тарыфы

Увага! Конкурс!

 
РУП «Белпошта» аб'яўляе конкурс-апытанне на лепшую паштовую марку 2015 года.
 
З 15 лютага па 15 сакавіка 2016 года ўсе жадаючыя запрашаюцца прыняць удзел у конкурсе-апытанні «Лепшая паштовая марка Рэспублікі Беларусь 2015 года»..
 
Для гэтага неабходна:
 
1. Зайсці на сайт РУП «Белпошта» ў раздзел «Філатэлія» http://www.belpost.by/stamps/konkurs-marka-2015/, скачаць бланк анкеты, запоўніць яго, пазначыўшы нумар паштовай маркі ці паштовага блока, які Вам больш спадабаўся, і выслаць на электронны адрас zavadskaya@belpost.by;
 
2. Наведаць любое аддзяленне паштовай сувязі краіны, дзе можна азнаёміцца з умовамі конкурсу і запоўніць прапанаваную анкету. Разборліва запоўненую анкету з паметкай «Конкурс» накіраваць на адрас: Выдавецкі цэнтр «Марка» РУП «Белпошта»,
пр. Незалежнасці, 10, 220050, г. Мінск.
 
 
Сярод усіх удзельнікаў апытання, якія даслалі лісты ў названы тэрмін з правільна запоўненай анкетай і назвалі марку-пераможніцу, будуць разыграны прызы: наборы філатэлістычнай прадукцыі.