Паслугі
Тарыфы

120 гадоў з дня нараджэння Кандрата Крапівы

 
19 лютага 2016 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «120 гадоў з дня нараджэння Кандрата Крапівы».
 
Мастак М.Рыжы. Дызайн Т.Кузняцовай.
Кандрат Крапіва (сапр. Кандрат Кандратавіч Атраховіч; 05.03.1896, в. Нізок Уздзенскага р-на Мінскай вобл. — 07.01.1991) — беларускі драматург, паэт, сатырык, перакладчык, мовазнавец, грамадскі дзеяч. Народны пісьменнік Беларусі (1956). З 1940 г. — член-карэспандэнт, а з 1950 г. — акадэмік АН БССР, доктар філалагічных навук (1953). Герой Сацыялістычнай Працы (1975). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1978).
 
Паэтычныя і празаічныя творы К.Крапівы насычаны дасціпным, часам грубаватым народным гумарам, з’едлівай іроніяй і сарказмам. Яго драматургія ўзнімала пытанні часу і шматпланава адлюстроўвала тагачасную рэчаіснасць. Працаваў таксама ў галіне публіцыстыкі і літаратурнай крытыкі, зрабіў значны ўклад у беларускае мовазнаўства.
 
Спецыяльнаяе памятнае гашэнне будзе праводзіцца 5 сакавіка ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Узды Мінскай вобл.
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.