Паслугі
Тарыфы

Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь. Насякомыя

 
16 лютага 2016 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовыя маркі «Рашэцісты жужаль», «Бліскучы жужаль», «Блытаны жужаль», «Залацістаямчаты жужаль» з серыі «Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь. Насякомыя».
 
Маркі друкаваліся таксама ў малым лісце.
 
Мастак А.Міцянін. Дызайн М.Віткоўскай.
 
Марка друкавалася ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А. Ц.  Непагодзіна».
 
Жужалі — адно з самых вялікіх сямействаў жукоў. Колькасць відаў сусветнай фаўны па розных ацэнках вагаецца ад 25 000 да 50 000.
 
Рашэцісты жужаль жыве ў хваёвых і ліставых лясах, палях, сенажацях, радзей у забалочаных месцах і драбналістых лясах. Від уключаны ў 2-е выданне Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь (II катэгорыя).
 
Бліскучы жужаль аддае перавагу пясчаным глебам, хваёвым і ліставым лясам, берагам рэк і іншых вадаёмаў, балотам, палям, сенажацям. Від уключаны ў 2-е выданне Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь (II катэгорыя).
 
Блытаны жужаль звычайна жыве ў імшыстых хвойніках, рэдка ў іншых тыпах лесу. Рэдкі від. Від уключаны ў 2-е выданне Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь (III катэгорыя).
 
Залацістаямчаты жужаль — самы вільгацелюбівы від роду. Аддае перавагу месцам жыхарства з багатай расліннасцю на тарфяных глебах: нізінным забалочаным сенажацям у пойме рэк, а таксама нізінным балотам і балотам пераходнага тыпу.
 
У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
 
Да выпуску падрыхтаваны карткі для картмаксімумаў. Мастак А.Міцянін. Дызайн М.Віткоўскай.
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.