25-годдзе стварэння РСС
2 лютага 2016 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «25-годдзе стварэння РСС».
Марка друкавалася ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А. Ц. Непагодзіна».
Дызайн Т.Кузняцовай.
У снежні 2016 года Рэгіянальная садружнасць у галіне сувязі (РСС) адзначае сваё 25-годдзе. РСС створана Адміністрацыямі сувязі дзяржаў — удзельніц СНД 17 снежня 1991 г. з мэтай арганізацыі супрацоўніцтва дзяржаў у вобласці паштовай і электрычнай сувязі. У аснове маркі — эмблема РСС.
У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне на паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца
тут.