Паслугі
Тарыфы

25-годдзе заснавання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

 
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 29 студзеня 2016 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага 25-годдзю заснавання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
 
Месца гашэння — Мінск-паштамт.
Колер масцікі — чорны.
Дызайн спецштэмпеля М.Віткоўскай.
 
Да гэтай падзеі РУП “Белпошта” падрыхтавала мастацкі маркіраваны канверт з літарнай маркай “А”.
Дызайн канверта А.Мядзведзь.
 
У аснове спецштэмпеля і на канверце — лагатып, дадзены Акадэміяй кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, пры садзейнічанні якой падрыхтаваны праект.
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.