Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі. Архідэі
28 студзеня 2016 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовыя маркі «Саркахiлус вiдавы», «Бульбафілум найпрыгажэйшы», «Зiгапеталум плямісты», «Дэндробiум адзіны» з серыі «Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі. Архідэі».
Марка друкавалася ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А. Ц. Непагодзіна».
Дызайн А.Мядзведзь.
Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Цэнтральным батанічным садам НАН Беларусі.
Маркі друкаваліся з эмблемай Цэнтральнага батанічнага сада НАН Беларусі.
Да выпуску падрыхтаваны карткі для картмаксімумаў.
У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне на паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца
тут.