Выпуск паштовых марак па тэматыцы РСС. Нацыянальная кухня. Калдуны
18 студзеня 2016 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Нацыянальная кухня. Калдуны» з эмблемай Рэгіянальнай садружнасці ў галіне сувязі (РСС).
Марка друкавалася ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А. Ц. Непагодзіна».
Дызайн А.Мядзведзь.
У 2011 годзе Адміністрацыямі сувязі, што ўваходзяць у РСС, было заключана Пагадненне аб арганізацыі выпускаў паштовых марак па тэматыцы РСС. Першы выпуск па тэматыцы РСС у Беларусі быў адзначаны маркай «20-годдзе стварэння РСС» (2011), другі — дзвюма маркамі з серыі «Беларускае народнае адзенне» (2012), трэці — маркай «Гісторыя нацыянальнай сувязі» (2013), чацвёрты — маркай «Зімовыя віды спорту. Біятлон» (2014), пяты — маркай «Помнікі архітэктуры сталіц. Касцёл Святога Сымона і Святой Алены» (2015).
У 2014 годзе падрыхтаваны праект новага Дадатку да Пагаднення на перыяд з 2016 па 2020 год. Першы выпуск гэтага перыяду — марка «Нацыянальная кухня. Калдуны».
Адметнай рысай гэтых выпускаў з'яўляецца нанясенне эмблемы РСС на малюнак дзяржаўных знакаў паштовай аплаты і філатэлістычнай прадукцыі. У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне на паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца
тут.