Паслугі
Тарыфы

Матылі

 
19 кастрычніка 2016 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовыя маркі «Мядзведзіца кая», «Жалобніца», «Бражнік глазчаты», «Стракатка вятроўнiкавая» з серыі «Матылі».
 
Маркі друкаваліся таксама ў малым лісце.
 
Мастак А.Міцянін. Дызайн М.Віткоўскай.
 
Маркі друкаваліся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А. Ц. Непагодзіна».
 
Мядзведзіца кая — прадстаўніца начных бабачак. Жыве ў садах, на пустках і ў іншых адкрытых месцах. Сядаючы на кветку, яна складае крылы домікам. Пры небяспецы бабачка раскрывае ярка-чырвоныя заднія крылы, адпужваючы ворагаў.
 
Жалобніца — дзённая бабачка. Сустракаецца на лясных узлесках, у светлых лясах, па берагах вадаёмаў. Гэтыя бабачкі здольныя пералятаць на вялікія адлегласці. Часцей яны мігрыруюць восенню, у пошуках прыдатнага месца для зімоўкі.
 
Бражнік глазчаты — начная бабачка. Насяляе мяшаныя і ліставыя лясы, лесапалосы, паркі, сады, антрапагенныя ландшафты. Патурбаваная бабачка звычайна прымае пагрозлівую позу, паказваючы вочы на задніх крылах і разгойдваючыся ўгару-ўніз.
 
Стракатка вятроўнікавая актыўная ўдзень, у яснае надвор'е. Аддае перавагу сухім лужкам, закінутым жвіровым кар'ерам, часам балоцістым пляцоўкам і верашчатнікам. Стракаткі лічацца вельмі атрутнымі: у іх крыві змяшчаюцца цыяністыя злучэнні.
 
У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
 
Да выпуску падрыхтаваны карткі для картмаксімумаў. Мастак А.Міцянін. Дызайн М.Віткоўскай.
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.