Версия для слабовидящих
Паслугі
Тарыфы

Парадак карыстання паштаматам

РУП «Белпошта» прапануе зручны спосаб атрымання міжнародных паштовых адпраўленняў з таварным улажэннем пры дапамозе паштамата.

Паштамат — гэта аўтаматызаваны комплекс, прызначаны для атрымання паштовых адпраўленняў. Атрыманне паштовых адпраўленняў у паштамаце ажыццяўляецца па прынцыпе самаабслугоўвання пры дапамозе кодаў доступу да ячэек паштамата.

Адрасы, па якіх размешчаны паштаматы:

Адрас паштамата

паштовы код паштамата

імя паштамата

г. Бабруйск, вул. Мінская, 21

212904

G8109

г. Барысаў, вул. Працы, 5

223856

G8108

г. Брэст, вул. Варшаўская шаша, 11

224709

G8101

г. Віцебск, вул. Касманаўтаў, 6

210104

G8102

г. Гомель, вул. Курчатава, 2

246501

G8104

г. Гродна, вул. К. Маркса, 29

231137

G8103

г. Ліда, вул. Труханава, 12А

231136

G8111

г. Мінск, пр. Пераможцаў, 123 (АПС 62)

220556

G8106

г. Мінск, вул. А. Бачылы, 12 (АПС 75)

220570

G8120

г. Мінск, вул. Вакзальная, 22 (злева ад АПС 60)

220552

G8118

г. Мінск, вул. Вакзальная, 22 (справа ад АПС 60)

220551

G8117

г. Мінск, вул. Герояў 120 дывізіі, 9 (АПС 56)

220566

G8116

г. Мінск, вул. Жыновіча, 21 (АПС 55)

220565

G8115

г. Мінск, вул. Казінца, 120 (АПС 120)

220569

G8119

г. Мінск, вул. Лабанка, 109 (АПС 19)

220564

G8114

г. Мінск, вул. Ложынская, 22 (ТЦ «Дзмітрыеў Кірмаш»)

220557

G8107

г. Мінск, вул. Сурганава, 50 (ТЦ «Рыга»)

220555

G8105

г. Мінск, вул. Уманская, 54 (ТЦ «Глоба»)

220563

G8113

г. Магілёў, вул. Першамайская, 28

212044

G8112

г. Орша, вул. Пакгаўзная, 7

210746

G8110

 

Для атрымання магчымасці перанакіраваня на паштамат трэба зарэгістравацца ўасабістым кабінецеі прайсці ідэнтыфікацыю ў аддзяленнях паштовай сувязі (далей — АПС):

Усе АПС г. Мінска.

Адрасы ў г. Барысаве:

  • аддзяленне паштовай сувязі № 1 г. Барысава (вул. Галіцкага, 15);
  • аддзяленне паштовай сувязі № 2 г. Барысава (вул. Чалоўскай, 26);
  • аддзяленне паштовай сувязі № 3 г. Барысава (вул. Гагарына, 85);
  • аддзяленне паштовай сувязі № 4 г. Барысава (вул. ІІІ Інтэрнацыянала, 86);
  • аддзяленне паштовай сувязі № 5 г. Барысава (вул. Працы, 5 (чыгуначны вакзал));
  • аддзяленне паштовай сувязі № 6 г. Барысава (вул. Заводская, 45);
  • аддзяленне паштовай сувязі № 7 г. Барысава (вул. Камсамольская, 72);
  • аддзяленне паштовай сувязі № 8 г. Барысава (вул. Чапаева, 31);
  • аддзяленне паштовай сувязі № 9 г. Барысава (вул. Дняпроўская, 10);
  • аддзяленне паштовай сувязі № 10 г. Барысава (вул. Чапаева, 4);
  • аддзяленне паштовай сувязі № 11 г. Барысава (вул. Ціміразева, 31);
  • аддзяленне паштовай сувязі № 15 г. Барысава (вул. Сярэбраннікава, 18);
  • аддзяленне паштовай сувязі № 16 г. Барысава (вул. Камарова, 16).

Адрасы ў г. Брэсце:

  • аддзяленне паштовай сувязі № 3 г. Брэста (вул. Варшаўская шаша, 37);
  • аддзяленне паштовай сувязі № 33 г. Брэста (вул. Вулькоўская, 58, корп.1);
  • пункт паштовай сувязі № 10 г. Брэста (пр. Машэрава, 32);
  • участак цэнтральнай дастаўкі г. Брэста (Прывакзальная плошча).

Усе АПС г. Віцебска.

Адрасы ў г. Орша:

  • аддзяленне паштовай сувязі Орша-1 (вул. Молакава, 25);
  • аддзяленне паштовай сувязі Орша-2 (пр. Тэкстыльшчыкаў, 20);
  • аддзяленне паштовай сувязі Орша-3 (чыгуначны вакзал);
  • аддзяленне паштовай сувязі Орша-5 (вул. Першага мая, 66);
  • аддзяленне паштовай сувязі Орша-6 (вул. Ціміразева, 26);
  • аддзяленне паштовай сувязі Орша-7 (вул. Пустэльнікава, 6);
  • аддзяленне паштовай сувязі Орша-8 (вул. Леніна, 172);
  • аддзяленне паштовай сувязі Орша-9 (вул. Флёрава, 6а);
  • аддзяленне паштовай сувязі Орша-11 (вул. Леніна, 46);
  • аддзяленне паштовай сувязі Орша-13 (вул. Садовая, 23а);
  • аддзяленне паштовай сувязі Орша-15 (вул. 1-я Маладзёжная, 10а);
  • аддзяленне паштовай сувязі Орша-16 (вул. Сямёнава, 17);
  • аддзяленне паштовай сувязі Барань (вул. Першамайская, 8).

Адрасы ў г. Гомелі:

Усе АПС г. Гродна.

АПС г. Ліда.

Адрасы ў г. Магілёве:

  • аддзяленне паштовай сувязі № 2 г. Магілёва (пр. Пушкінскі, 22);
  • аддзяленне паштовай сувязі № 8 г. Магілёва (вул. Каштанавая, 2);
  • аддзяленне паштовай сувязі № 38 г. Магілёва (вул. Маўчанскага, 53);
  • участак цэнтралізаванага абслугоўвання кліентаў г. Магілёва (вул. Першамайская, 28).

Адрасы ў г. Бабруйску:

  • аддзяленне паштовай сувязі № 7 г. Бабруйска (вул. Батава, 19);
  • аддзяленне паштовай сувязі № 10 г. Бабруйска (вул. Ульянаўская, 49);
  • аддзяленне паштовай сувязі № 25 г. Бабруйска (вул. Гарэліка, 58);
  • аддзяленне паштовай сувязі № 27 г. Бабруйска (вул. Мінская, 21).

Пасля гэтага неабходна ажыццявіць перанакіраванне паштовага адпраўлення з выбарам неабходнага паштамата.

Нумар адпраўлення, якое можна перанакіраваць, складаецца з 13 знакаў: дзве літары лацінскага алфавіта, якія абазначаюць катэгорыю адпраўлення, далей 9 лічбаў і дзве літары лацінскага алфавіта, якія абазначаюць код краіны падачы.

Для атрымання пры дапамозе паштамата можна перанакіраваць наступныя віды адпраўленняў:

  • міжнародныя заказныя дробныя пакеты (штрыхкод пачынаецца з літары R, другая — любая літара лацінскага алфавіта);
  • міжнародныя пасылкі (штрыхкод пачынаецца з літары C, H, другая — любая літара лацінскага алфавіта);
  • міжнародныя адпраўленні паскоранай пошты EMS (штрыхкод пачынаецца з літары E, другая — любая літара лацінскага алфавіта);
  • міжнародныя адпраўленні пісьмовай карэспандэнцыі «з адсочваннем» (штрыхкод пачынаецца з літары L, другая — любая літара лацінскага алфавіта);
  • міжнародныя адпраўленні пісьмовай карэспандэнцыі «з частковым адсочваннем» (штрыхкод пачынаецца з літары S, другая — любая літара лацінскага алфавіта).

Перанакіраванне на паштамат міжнародных адпраўленняў, віды якіх не пазначаны вышэй, а таксама міжнародных паштовых адпраўленняў без таварнага ўлажэння (заказных пісем, пісем з аб’яўленай цэннасцю, друкаваных выданняў), міжнародных адпраўленняў з накладной платай не ажыццяўляецца.

Перанакіраванне міжнародных паштовых адпраўленняў з таварным улажэннем для атрымання праз паштаматы магчыма да моманту паступлення адпраўленняў на таможны кантроль ва ўстанову міжнароднага паштовага абмену.

У ходзе апрацоўкі паштовага адпраўлення перанакіраванне на паштамат можа быць адхілена, калі:

  • адрасныя даныя, указаныя пры перанакіраванні, не супадаюць з адраснымі данымі, указанымі на абалонцы адпраўлення;
  • памеры адпраўлення перавышаюць гранічныя памеры найбольшай ячэйкі паштамата: шырыня 400 мм, вышыня 390 мм, глыбіня 500 мм;
  • вага адпраўлення перавышае 10 кг;
  • на адпраўленне складзены акт CN 24 або акт таможных органаў;
  • апраўленае паступіла з накладной платай.

Інфармацыя аб адхіленні перанакіравання размяшчаецца на сайце РУП «Белпошта» ў раздзеле «Сачэнне за паштовымі адпраўленнямі», а таксама накіроўваецца на e-mail карыстальніка паслугі.

Пасля дастаўкі паштовага адпраўлення ў паштамат РУП «Белпошта» інфармуе пры дапамозе SMS-паведамлення (паведамлення на e-mail) аб індывідуальным кодзе для адкрыцця ячэйкі.

Тэрмін захоўвання адпраўлення ў паштамаце складае 3 каляндарныя дні з моманту ўлажэння паштовага адпраўлення ў паштамат. Па заканчэнні тэрміну захоўвання паштовае адпраўленне накіроўваецца ў аддзяленне паштовай сувязі, якое абслугоўвае ўказаны на паштовым адпраўленні адрас.

Інструкцыя па атрыманні паштовых адпраўленняў у паштамаце:

1. На працягу трох дзён з моманту атрымання SMS-паведамлення падыдзіце да паштамата.
2. Пры неабходнасці выберыце зручную мову прывітальнага экрана паштамата (беларуская, руская, англійская).
3. Увядзіце атрыманы код з SMS. Дзверцы ячэйкі адкрыюцца аўтаматычна.
4. Забярыце паштовае адпраўленне і закрыйце, калі ласка, дзверцы.

Увага! Пры налічэнні таможных пошлін (збораў) на экране паштамата адлюструецца сума, па якой неабходна зрабіць аплату. Аплата робіцца толькі ў беларускіх рублях з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карткі.