Паслугі
Тарыфы

Заказныя адпраўленні па РБ

· Якія паштовыя адпраўленні можна адправіць з адзнакай «Уручыць асабіста»?

З адзнакай «Уручыць асабіста» могуць прымацца заказныя пісьмы і заказныя паштовыя карткі, пісьмы з аб’яўленай цэннасцю, адрасаваныя фізічнай асобе дадому. Такія паштовыя адпраўленні прымаюцца толькі з заказным паведамленнем аб атрыманні.


· Ці можна адправіць заказное пісьмо на абанементную скрынку?

У адрасе ўнутраных паштовых адпраўленняў, якія пасылаюцца на абанементную паштовую скрынку, павінны быць указаны: нумар абанементнай паштовай скрынкі, паштовы код і назва населенага пункта, у якім размешчана аддзяленне паштовай сувязі, дзе знаходзіцца абанементная паштовая скрынка. Акрамя таго на рэгіструемых паштовых адпраўленнях, якія пасылаюцца на абанементную паштовую скрынку, абавязкова ўказваецца прозвішча, імя, імя па бацьку атрымальніка поўнасцю (за выключэннем выпадкаў, калі ў сувязі з нацыянальнымі асаблівасцямі імя па бацьку не прымяняецца) або поўнае найменне юрыдычнай асобы. Без указання поўнага наймення атрымальніка заказное пісьмо на а/с не прымаецца. На адрасным пункце ў а/с будзе апушчана паведамленне аб паступленні заказнога пісьма. Пры атрыманні заказнога пісьма, адрасаванага на а/с, атрымальнік павінен прад’явіць дакумент, які сведчыць асобу.


· Ці можа член сям’і атрымаць заказное пісьмо, адрасаванае мне?

Заказныя паштовыя адпраўленні, адрасаваныя фізічным асобам, могуць выдавацца паўналетнім членам іх сямей з прад’яўленнем дакументаў, якія сведчаць іх асобу і пацвярджаюць роднасныя адносіны з адрасатам.

Заказныя пісьмы з адзнакай «Судовая павестка. З заказным паведамленнем» выдаюцца асабіста адрасату. Пры адсутнасці адрасата паштовае адпраўленне можа выдавацца каму-небудзь з паўналетніх членаў яго сям’і, якія пражываюць сумесна з ім, пры прад’яўленні дакументаў, якія сведчаць іх асобу і пацвярджаюць роднасныя адносіны з адрасатам (пашпарт, пасведчанне аб нараджэнні і іншыя). У гэтым выпадку на заказным паведамленні, акрамя подпісу асобы, якая атрымала заказное пісьмо за адрасата, указваюцца яго роднасныя адносіны з адрасатам і даныя прад’яўленага дакумента.

Паштовыя адпраўленні з адзнакай «Уручыць асабіста», а таксама заказныя міжнародныя паштовыя адпраўленні з адзнакай «Уручыць ва ўласныя рукі», уручаюцца толькі асабіста адрасатам.


· Ці магу я вярнуць заказное пісьмо, якое адправіў, пакуль яго не ўручылі адрасату?

Да выдачы паштовага адпраўлення атрымальніку адпраўшчык мае права ў месцы прыёму паштовага адпраўлення за дадатковую плату зрабіць пісьмовае распараджэнне аб вяртанні яго паштовага адпраўлення, змене адраса атрымальніка, уручэнні паштовага адпраўлення іншай асобе.


· Якім чынам уручаюцца заказныя пісьмы, адрасаваныя фізічнай асобе?

Заказное пісьмо аднаразова дастаўляецца паштальёнам на адрас, указаны на пісьме, падчас абслугоўвання даставачнага ўчастка і ўручаецца атрымальніку пад распіску з прад’яўленнем дакумента, які сведчыць асобу. Заказныя паштовыя адпраўленні, адрасаваныя фізічным асобам, могуць выдавацца паўналетнім членам іх сямей з прад’яўленнем дакументаў, якія сведчаць іх асобу і пацвярджаюць роднасныя адносіны з адрасатам.

Пры адсутнасці ў момант дастаўкі атрымальніка і паўналетніх членаў яго сям’і ў паштовай скрынцы пакідаецца паведамленне з запрашэннем у аддзяленне паштовай сувязі для атрымання заказнога адпраўлення (у паведамленні ўказваецца адрас аддзялення паштовай сувязі і рэжым яго работы). Калі адрасат на працягу пяці дзён з моманту дастаўкі першаснага паведамлення не атрымаў заказное паштовае адпраўленне, то яму ў паштовую скрынку дастаўляецца другаснае паведамленне.


· Якім чынам уручаюцца заказныя адпраўленні пісьмовай карэспандэнцыі, адрасаваныя юрыдычнай асобе?

Заказныя адпраўленні пісьмовай карэспандэнцыі (паштовыя карткі, пісьмы, бандэролі, дробныя пакеты), адрасаваныя юрыдычнай асобе, уручаюцца ўпаўнаважаным асобам на першых паверхах будынка або ў аддзяленнях паштовай сувязі ў адпаведнасці з заявай юрыдычнай асобы, пададзенай у аддзяленне паштовай сувязі, якое яе абслугоўвае.

Заказныя адпраўленні пісьмовай карэспандэнцыі, адрасаваныя юрыдычнай асобе, выдаюцца яе прадстаўніку па даверанасці. Даверанасці на атрыманне паштовых адпраўленняў застаюцца ў аператараў паштовай сувязі. Пры ўручэнні заказнога адпраўлення работнік аддзялення паштовай сувязі правярае наяўнасць даверанасці і дакумент, прад’яўлены ўпаўнаважанай асобай. Пералік дакументаў, па якіх выдаюцца паштовыя адпраўленні, вызначаны пунктам 147 Правіл аказання паслуг паштовай сувязі агульнага карыстання.

Афармлення даверанасці на атрыманне рэгіструемых паштовых адпраўленняў не патрабуецца пры атрыманні адпраўлення непасрэдна кіраўніком юрыдычнай асобы. Атрымальнік прад’яўляе дакумент, які пацвярджае статус кіраўніка. У паведамленні аб паступленні рэгіструемых паштовых адпраўленняў указваюцца даныя аднаго з дакументаў, пералічаных у пункце 147 Правіл аказання паслуг паштовай сувязі агульнага карыстання, прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць), пасада кіраўніка, дата і час уручэння паштовага адпраўлення.