Паслугі
Тарыфы

Пошукі паштовых адпраўленняў

· Як падаць заяву аб пошуках паштовага адпраўлення?

Прэтэнзіі ў сувязі з недастаўкай заказных паштовых адпраўленняў, адпраўленняў з аб’яўленай цэннасцю, простых пасылак і з накладным плацяжом прад’яўляюцца ў пісьмовым выглядзе на працягу шасці месяцаў ад дня, наступнага за днём падачы паштовага адпраўлення. Пры прад’яўленні прэтэнзіі заяўнік павінен прад’явіць адзін з дакументаў, указаных у пункце 147 Правіл. Прэтэнзіі ў дачыненні да рэгіструемых паштовых адпраўленняў прымаюцца пры прад’яўленні квітанцый (копій квітанцый) і спісаў — пры адпраўцы паштовых адпраўленняў у колькасці дзесяці і больш. У прэтэнзіі ўказваюцца від паштовага адпраўлення; нумар паштовага адпраўлення па квітанцыі; дата і месца прыёму; месца прызначэння; адрас і поўнае найменне адрасата і адпраўшчыка; пры неабходнасці — аб’яўленая цэннасць і вага. Да заявы прыкладаецца копія квітанцыі і спіс. Прэтэнзія вяртаецца без задавальнення, калі заяўнік не з’яўляецца адпраўшчыкам (адрасатам); прайшло больш за шэсць месяцаў ад дня падачы паштовага адпраўлення; адсутнічае квітанцыя (копія квітанцыі) і пры неабходнасці спіс аб прыёме паштовага адпраўлення. Форма заявы аб пошуках, вяртанні, змене адраса паштовага адпраўлення прыкладаецца.


· Ці магу я падаць заяву аб пошуках простага адпраўлення?

Не. Заявы прымаюцца толькі ў дачыненні да рэгіструемых паштовых адпраўленняў пры прад’яўленні квітанцый (копій квітанцый) і спісаў — пры адпраўцы паштовых адпраўленняў у колькасці дзесяці і больш штук.


· Хто павінен падаваць заяву аб пошуках міжнароднага паштовага адпраўлення?

Згодна з главой 19 (пункт 151) і главой 22 (пункт 163) Правіл аказання паслуг паштовай сувязі агульнага карыстання Рэспублікі Беларусь карыстальнік паслуг паштовай сувязі мае права звярнуцца з заявай аб пошуках рэгіструемых паштовых адпраўленняў або прад’явіць прэтэнзію ў дачыненні да аказання паслуг па дастаўцы рэгіструемых паштовых адпраўленняў толькі з прад’яўленнем квітанцыі (копіі квітанцыі) і спісаў — пры адпраўцы паштовых адпраўленняў у колькасці 10 і больш адпраўленняў. У заяве ўказваецца від адпраўлення, яго нумар, адрас адпраўшчыка і атрымальніка, пры неабходнасці вага, месца і дата прыёму, а таксама ўлажэнне, якое перасылаецца.