· Якім відам паштовага адпраўлення можна адправіць пашпарт?
Пісьмом з аб’яўленай цэннасцю.
· Які рэжым работы круглага і пасылачнага зала цэха па прадастаўленні паслуг (Паштамт)?
У буднія дні і суботу — з 8.00 да 20.00 (без абеду), у нядзелю — з 10.00 да 17.00 (без абеду).
· Які паштовы адрас Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы?
225063 п/а Каменюкі, Камянецкі р-н, Брэсцкая вобл.
· Ці магу я вярнуць назад купленыя ў аддзяленні сувязі лішнія маркі і канверты?
Прададзеныя паштовыя маркі, маркіраваныя канверты і маркіраваныя паштовыя карткі вяртанню і абмену не падлягаюць.
· Што такое прыярытэтныя і непрыярытэтныя адпраўленні?
Адпраўленні пісьмовай карэспандэнцыі ў залежнасці ад скорасці апрацоўкі і перавозкі падзяляюцца на:
o прыярытэтныя адпраўленні — адпраўленні, якія перавозяцца самым хуткім (авія- або наземным) шляхам і апрацоўваюцца ў прыярытэтным парадку, у тым ліку карэспандэнцыя «1 класа», што перасылаецца ў межах рэспублікі;
o непрыярытэтныя — адпраўленні, якія перавозяцца авія- або наземным шляхам і апрацоўваюцца ў непрыярытэтным парадку.
· Ці бярэцца камісія за выдачу наяўных грашовых сродкаў трымальнікам банкаўскіх плацежных картак?
Выдача наяўных грашовых сродкаў трымальнікам банкаўскіх плацежных картак «Пріорбанк» ААТ, ААТ «Белгазпрамбанк», ААТ «Белаграпрамбанк», ААТ «ААБ Беларусбанк», ЗАТ «МТБанк» і ААТ «БПБ-Ашчадбанк» (выдзелены рабочыя месцы) у аддзяленнях паштовай сувязі РУП «Белпошта» ажыццяўляецца без збірання камісіі з кліента дадзенымі банкамі.
З кліентаў іншых банкаў дадзеная камісія бярэцца ў памеры, устаноўленым у адпаведнасці з умовамі дагавора карт-рахунка, заключанага паміж трымальнікам банкаўскай плацежнай карткі і банкам-эмітэнтам.
· Ці можна ажыццявіць плацеж на карысць пастаўшчыкоў паслуг, не зарэгістраваных у АРІП?
У выпадку адсутнасці пастаўшчыка паслуг у АРІП прыём плацяжоў можа праводзіцца на падставе інфармацыі, прадастаўленай кліентам (найменне пастаўшчыка паслугі, УНП, БІК, найменне банка, у якім адкрыты рахунак пастаўшчыка паслугі, разліковы рахунак (IBAN), прызначэнне плацяжу, прозвішча, імя, імя па бацьку і адрас плацельшчыка).
Пры прыёме плацяжу з плацельшчыка бярэцца плата згодна з дзеючым тарыфам — 3,6%, у т. л. ПДВ ад сумы плацяжу, але не менш за 0,30 рубля.
Пры суме плацяжу звыш 10 тыс. руб. прадастаўляецца скідка, пры якой плата за разлікова-касавае абслугоўванне складае:
· з 10,01 да 100,00 — 2%, у т. л. ПДВ;
· звыш 100,01 — 1,2%, у т. л. ПДВ.
· Якім чынам аплачваюцца паслугі паштовай сувязі?
Паслугі паштовай сувязі аплачваюцца паштовымі маркамі Рэспублікі Беларусь, іншымі знакамі паштовай аплаты, у т. л. электроннымі, наяўнымі грашамі або шляхам безнаяўных разлікаў, а таксама міжнароднымі купонамі ў адказ.
· Якія паслугі паштовай сувязі аплачваюцца паштовымі маркамі?
Паштовымі маркамі Рэспублікі Беларусь аплачваецца перасылка нацыянальным аператарам паштовай сувязі простых і заказных адпраўленняў пісьмовай карэспандэнцыі (за выключэннем мяшкоў «М»).
· Куды можна звярнуцца, калі не задавольвае якасць прадастаўляемых паслуг?
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць тутгарачая лінія.
· Якія тэрміны разгляду заўваг і (або) прапаноў?
o Тэрміны разгляду зваротаў вылічваюцца ад дня рэгістрацыі зваротаў у дзяржаўных органах, іншых арганізацыях.
o Звароты павінны быць разгледжаны не пазней за адзін месяц ад дня іх рэгістрацыі ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях, да кампетэнцыі якіх адносіцца рашэнне пытанняў, выкладзеных у зваротах.
o Звароты, якія не патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, — не пазней за пятнаццаць дзён, калі іншы тэрмін не ўстаноўлены заканададаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.
o У выпадку, калі для рашэння выкладзеных у зваротах пытанняў неабходна ажыццяўленне пэўных дзеянняў, атрыманне інфармацыі з замежнай дзяржавы ў тэрміны, якія перавышаюць месячны тэрмін, заяўнікам у пяцідзённы тэрмін ад дня працягу тэрміну разгляду зваротаў паведамляюць аб прычынах павышэння месячнага тэрміну і тэрмінах ажыццяўлення такіх дзеянняў або тэрмінах разгляду зваротаў па сутнасці.
· Як працуюць дзяжурныя аддзяленні паштовай сувязі ў горадзе Мінску?
Рэжым работы дзяжурных аддзяленняў паштовай сувязі вытворчасці «Мінская пошта» можна ўдакладніць на сайце РУП «Белпошта» ў раздзеле «Адрасы і рэжым работы аддзяленняў паштовай сувязі»
Найменне аб’екта паштовай сувязі | Адрас | Рэжым работы ў нядзелю і святочныя дні |
г. МІНСК | ||
Мінск-11 | Прывакзальная пл., д. 3 | кругласутачна |
Мінск-18 | вул. Якубоўскага, д. 32 | 10.00-17.00 |
Мінск-19 | вул. Лабанка, д. 109 | 10.00-17.00 |
Мінск-24 | вул. Асаналіева, д. 40, корп. 1 | 10.00-17.00 |
Мінск-42 | пр. Дзяржынскага, д. 91 | 10.00-20.00 |
Мінск-47 | вул. Несцерава, д. 51 | 08.00-20.00 |
Мінск-51 | вул.Рафіева, д. 93, корп. 4 | 10.00-17.00 |
Мінск-54 | тэрыторыя аэрапорта «Мінск-2» | кругласутачна |
Мінск-58 | вул. Налібоцкая, д. 36 | 10.00-20.00 |
Мінск-60 | вул. Вакзальная, д. 22 | 10.00-17.00 |
Мінск-61 | вул. Каменнагорская, д. 3 | 09.00-20.00 |
Мінск-66 | вул. Ташкенцкая, д. 16 | 10.00-17.00 |
Мінск-75 | вул. Бачылы, д. 12 | 10.00-17.00 |
Мінск-90 | Лагойскі тракт, д. 27 | 10.00-17.00 |
Мінск-92 | пр. Пушкіна, д. 28 | 10.00-17.00 |
Мінск-102 | пр. Партызанскі, д. 147 | 10.00-17.00 |
Мінск-104 | вул. Жудро, д. 59 | 08.00-20.00 |
Мінск-111 | пр. Ракасоўскага, д. 49 | 10.00-17.00 |
Мінск-114 | пр. Незалежнасці, д. 131, корп. 1 | 08.00-20.00 |
Мінск-123 | вул. Багдановіча, д. 53 | 08.00-20.00 |
Мінск-141 | вул. Русіянава, д. 9 | 10.00-17.00 |
Цэх па прадастаўленні паслуг | пр. Незалежнасці, д. 10 | 07.00-23.00 (тэлеграф) 10.00-17.00 (пошта) |
· Што такое «электронная марка»?
«Электронная марка» — гэта знак паштовай аплаты, які наносіцца на паштовае адпраўленне замест паштовых марак і пацвярджае аплату паслуг паштовай сувязі. «Электронная марка» ўяўляе сабой спецыяльны двухмерны распазнавальны сканерамі штрых-код (квадракод), які ўтрымлівае наступную інфармацыю аб паштовым адпраўленні:
o унікальны ідэнтыфікацыйны нумар «электроннай маркі»;
o кошт перасылкі паштовага адпраўлення;
o адпраўшчык паштовага адпраўлення (прозвішча, імя, імя па бацьку, назва кампаніі, адрас);
o адрасат (прозвішча, імя, імя па бацьку атрымальніка, назва кампаніі, адрас);
o катэгорыя паштовага адпраўлення (простае, заказное);
o вага паштовага адпраўлення.
Электронная марка набываецца дыстанцыйна праз інтэрнэт і раздрукоўваецца на канверце (лісце паперы) пры дапамозе стандартных праграмных сродкаў непасрэдна ў офісе адпраўшчыка або на дамашнім камп’ютары.
Адпраўка простай пісьмовай карэспандэнцыі, аплачанай электроннымі маркамі, ажыццяўляецца:
o праз сетку паштовых скрынак;
o у аддзяленні паштовай сувязі;
o акрамя таго, простая пісьмовая карэспандэнцыя можа быць прынята паштовым кур’ерам у адпраўшчыка.
Адпраўка заказной пісьмовай карэспандэнцыі, аплачанай электроннымі маркамі, ажыццяўляецца толькі праз аддзяленні паштовай сувязі, паколькі заказная карэспандэнцыя з’яўляецца рэгіструемым паштовым адпраўленнем і пры яе прыёме адпраўшчыку выдаецца квітанцыя, якая пацвярджае факт адпраўкі.
· Што такое «Гібрыдная пошта»?
«Гібрыдная пошта» — гэта комплексная паслуга. Яна ўключае ў сябе раздрукоўку, канвертаванне і рассылку інфармацыі, атрыманай ад спажыўца паслугі ў электронным выглядзе. Дадзеная паслуга прызначана для арганізацый, якія ажыццяўляюць масавыя рассылкі адпраўленняў пісьмовай карэспандэнцыі. З яе дапамогай РУП «Белпошта» пазбаўляе сваіх кліентаў ад неабходнасці самастойна або праз пасрэднікаў друкаваць, апрацоўваць матэрыялы, прызначаныя да рассылкі, дастаўляць у аддзяленне паштовай сувязі для адпраўкі.
· У якіх выпадках адбываецца вяртанне паштовых адпраўленняў адпраўшчыку?
Паштовыя адпраўленні вяртаюцца адпраўшчыку ў наступных выпадках:
o заканчэнне тэрміну захоўвання;
o па заяве адпраўшчыка;
o пры адмове адрасата ад атрымання;
o непражыванне адрасата па ўказаным адрасе;
o смерць адрасата;
o адсутнасць, няпоўнае ўказанне або няправільнае ўказанне адраса атрымальніка на паштовым адпраўленні;
o іншыя выпадкі, калі немагчыма ажыццявіць дастаўку (уручэнне) паштовага адпраўлення.
· На падставе чаго ўстанаўліваюцца тарыфы на перасылку пісьмовай карэспандэнцыі?
Дзеючыя тарыфы па перасылцы пісьмовай карэспандэнцыі зацверджаны пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь ад 13.02.2017 г. N 12 (рэд. ад 10.03.2017 г.) "Аб тарыфах на паслугі электрасувязі і паштовай сувязі агульнага карыстання" на падставе падпункта 2.1 пункта 2 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25.02.2011 г. № 72 «Аб некаторых пытаннях рэгулявання цэн (тарыфаў) у Рэспубліцы Беларусь».
· У чым асаблівасць дадатковай паслугі «Электроннае паведамленне»?
Дадатковая паслуга паштовай сувязі «Электроннае паведамленне» прадугледжвае накіраванне на электронны адрас адпраўшчыка інфармацыі аб даце ўручэння рэгіструемага паштовага адпраўлення.
· Ці можна ўказаць суму накладнога плацяжу большую, чым сума аб’яўленай цэннасці пасылкі, што перасылаецца па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь?
Сума накладнога пляцяжу не можа быць вышэйшай за суму аб’яўленай цэннасці.
· Чакаю паштовае адпраўленне, але на месяц павінен ад’ехаць, як быць?
Тэрмін захоўвання паштовых адпраўленняў пры немагчымасці іх уручэння карыстальніку налічваецца ад дня, наступнага за днём паступлення паштовага адпраўлення ў аб’ект паштовай сувязі, і складае 30 дзён. Па заяве адрасата або адпраўшчыка тэрмін захоўвання можа быць прадоўжаны да 60 дзён, таксама атрымальнік можа аформіць даверанасць на атрыманне паштовага адпраўлення.
· Дзе я магу атрымаць сваё паштовае адпраўленне, толькі па месцы рэгістрацыі або пражывання?
Атрымаць паштовае адпраўленне Вы можаце не толькі па месцы рэгістрацыі, але і па месцы пражывання згодна з адрасам, указаным на абалонцы паштовага адпраўлення.
· Ці бярэцца плата за захоўванне паштовых адпраўленняў у аб’ектах паштовай сувязі?
За захоўванне паштовых адпраўленняў (пасылкі, дробныя пакеты з аб’яўленай цэннасцю, пісьмы з аб’яўленай цэннасцю, адпраўленні паскоранай пошты) з адрасата ў адпаведнасці з устаноўленымі тарыфамі бярэцца плата па заканчэнні сямі каляндарных дзён, наступных за днём паступлення паштовага адпраўлення ў аддзяленне паштовай сувязі. За захоўванне заказных пісем і паштовых адпраўленняў «Да запатрабавання» плата не бярэцца.
· Ці бярэцца плата за разлік сумы накладнога плацяжу паштовага адпраўлення з аб’яўленай цэннасцю?
За разлік сумы накладнога плацяжу паштовага адпраўлення з аб’яўленай цэннасцю, праведзены работнікам аб’екта паштовай сувязі, з адпраўшчыка бярэцца плата ў адпаведнасці з устаноўленымі тарыфамі.
· Чаму ў нядзельныя і святочныя дні ў г. Мінску працуюць не ўсе аддзяленні паштовай сувязі?
Рэжым работы аб’ектаў паштовай сувязі ўстанаўліваецца нацыянальным аператарам паштовай сувязі ў адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку ўстанаўлення рэжыму работы ў арганізацыях, падпарадкаваных Міністэрству сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанай пастановай Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь ад 16.08.2007 г. № 28 (далей па тэксце — Інструкцыя), і ўзгадняецца з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.
У адпаведнасці з Інструкцыяй у нядзельныя і святочныя дні паслугі паштовай сувязі ў гарадах і раённых цэнтрах прадастаўляюць дзяжурныя аддзяленні паштовай сувязі. Рэжым работы гэтых аддзяленняў паштовай сувязі можа ўстанаўлівацца па скарочаным графіку/ Адрас і рэжым работы аддзяленняў паштовай сувязі, якія функцыянуюць у нядзельныя і святочныя дні можна ўдакладніць на сайце РУП «Белпошта».
· Ці можна набыць у РУП «Белпошта» Даведнік паштовых кодаў?
Электронны адрасны даведнік вуліц і населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь з указаннем паштовых кодаў зон абслугоўвання можна набыць у РУП «Белпошта» юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам у рамках дагавора выплатнага аказання паслуг.
Азнаёміцца больш падрабязна з дадзенай паслугай можна на сайце РУП «Белпошта».
· Які парадак атрымання паштовых адпраўленняў, адрасаваных індывідуальнаму прадпрымальніку на абанементную паштовую скрынку, аформленую ад імені фізічнай асобы?
У адпаведнасці з п. 6 Правіл аказання паслуг паштовай сувязі агульнага карыстання, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 07.09.2011 г. № 1111, не дапускаецца карыстанне адной абанементнай паштовай скрынкай некалькімі адрасатамі, а таксама перадача абанементнай паштовай скрынкі ў карыстанне іншым асобам.
Калі карыстальнікам абанементнай паштовай скрынкі з’яўляцца фізічная асоба, якая жадае, каб на яе імя з адзнакай «ІП» паступалі ўнутраныя паштовыя адпраўленні, ёй неабходна перааформіць заяву-абавязацельства ад імені фізічнай асобы на заяву-абавязацельства ад імені індывідуальнага прадпрымальніка і правесці даплату да тарыфа за прадастаўленне ў карыстанне абанементнай паштовай скрынкі індывідуальным прадпрымальнікам.
У гэтым выпадку выдача рэгіструемых паштовых адпраўленняў, адрасаваных на абанементную паштовую скрынку фізічнай асобе або гэтай жа фізічнай асобе з адзнакай «ІП», ажыццяўляецца на падставе дакумента, які сведчыць асобу адрасата. Або адрасат можа ўпаўнаважыць іншую асобу на атрыманне паштовага адпраўлення, выдаўшы яму даверанасць ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.
· Чаму ў РУП «Белпошта» прыём плацяжоў ажыццяўляецца праз АРІП?
РУП «Белпошта», згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь «Аб некаторых пытаннях развіцця адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы ў Рэспубліцы Беларусь» ад 03.04.2014 г. № 306/3, вызначана плацежным агентам адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы.
У сувязі з гэтым прыём плацяжоў у аб’ектах паштовай сувязі РУП «Белпошта» ажыццяўляецца пры дапамозе аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы «Разлік».
· Што такое нумар плацельшчыка АРІП? Як ён прысвойваецца?
Нумар плацельшчыка ў АРІП — гэта ўнікальны нумар, які прысвойваецца плацельшчыку пры ажыццяўленні ім першай аплаты праз АІС «Разлік». Нумар плацельшчыка захоўвае інфармацыю аб блоку плацяжоў (мабільная сувязь, камунальныя паслугі, тэлебачанне, інтэрнэт, падаткі і да т. п.), якія аплачваюцца перыядычна, у тым ліку іх рэквізіты, неабходныя для аплаты (асабовыя рахункі, нумары дагавораў, нумары тэлефонаў і да т. п.). Нумар плацельшчыка ўказваецца ў чэку аб аплаце.
У выпадку, калі раней плацяжы ў рамках сістэмы «Разлік» не аплачвалі, нумар плацельшчыка ў АРІП не прысвоены. Для прысваення нумара плацельшчыка неабходна правесці аплату ў рамках сістэмы «Разлік». Для гэтага пры аплаце аператару неабходна прадаставіць асабовыя рахункі на паслугі, якія аплачваюцца. Аператар правядзе аплату па асабовых рахунках, і ў рахунку адлюструецца нумар плацельшчыка, які можна выкарыстаць для наступных аплат.