Дакументы, на падставе якіх выдаюцца паштовыя адпраўленні
								 Паштовыя адпраўленні выдаюцца на падставе:
 
- дакумента, якi сведчыць асобу;
 - вадзіцельскага пасведчання;
 - ваеннага білета вайскоўца тэрміновай службы;
 - даведкі пра зварот з хадайніцтвам аб наданні статусу бежанца або дадатковай абароны ў Рэспубліцы Беларусь — для атрымання заказных адпраўленняў пісьмовай карэспандэнцыі;
 - пасведчання аб рэгістрацыі хадайніцтва аб прадстаўленні статусу бежанца або дадатковай абароны ў Рэспубліцы Беларусь;
 - пасведчання аб прадастаўленні дадатковай абароны ў Рэспубліцы Беларусь (у выпадку адсутнасці дакумента, які сведчыць асобу).
 
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 294 ад 03.06.2008 «Аб дакументаванні насельніцтва Рэспублікі Беларусь» дакументамі, якія сведчаць асобу, з'яўляюцца:
- пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;
 - від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь;
 - пасведчанне бежанца.