Версия для слабовидящих
Паслугі
Тарыфы

Гісторыя вайны ў марках

Аповяд пра паштовыя выпускі, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне, я жадаў бы пачаць з паштовай карткі з маёй калекцыі (мал. 1). Яна была адпраўлена з Магілёва на імя Е. А. Падокшыка 23 чэрвеня 1941 г. Да Бабруйска паштовая картка "дабіралася" два дні: на паштовым штэмпелі адпраўлення — "Могилев, 23.6.41", атрымання — "Бобруйск 25.6.41".

Паведамленне на гэтай картцы напісана 22 чэрвеня. Ужо некалькі дзён ішла вайна. Але няма ў ім ні трывогі, ні страху з нагоды таго, што здарылася. Сярод сямейных навін — толькі адна маленькая непрыемнасць: праца ў начную змену з пяці вечара да дзвюх ночы, а гэта вельмі нязручна. Пра вайну — такія аптымістычныя радкі: "Сегодня вы, наверное, слышали не совсем хорошую новость. Германия объявила нам войну, и война уже идет. Надо надеяться, что она кончится в нашу пользу. Именно так должно быть".

Праз некалькі дзён Бабруйск быў акупаваны фашыстамі. Невядома, як склаўся лёс адпраўніка, а вось яго прадказанне спраўдзілася — вайна скончылася нашай перамогай. Толькі да гэтага дня было яшчэ чатыры цяжкіх года, калі на гіганцкім фронце 1418 дзён і начэй шугаў агонь лютых бітваў. І кожны дзень гэтай бітвы — бяспрыкладны подзвіг савецкіх людзей на фронце, у партызанскіх атрадах, у тыле.

РИС.2

Як узор найвялікага патрыятызму і гераічнасці савецкіх воінаў увайшла ў гісторыю абарона Брэсцкай крэпасці, якая доўжылася больш за месяц. Невялікі гарнізон, які апынуўся ў першы ж дзень вайны адрэзаным ад сваіх войскаў, адбіваў напады праўзыходных сіл суперніка. Абарона крэпасці на Бузе прадэманстравала ўсяму свету ўстойлівасць, мужнасць і сілу савецкага салдата.

Гераічнай абароне Брэсцкай крэпасці неаднаразова былі прысвечаны выпускі савецкай, беларускай, расійскай пошты.

РИС.3

На паштовым канверце 1967 г. — партрэт А. М. Кіжаватава. Пагранічнікі 9-й заставы 17-га Брэсцкага Чырванасцяжнага пагранічнага атрада пад камандаваннем лейтэнанта А. М. Кіжаватава першымі прынялі бой з ворагам. Люта адбівалі яны атаку за атакай. Бракавала боепрыпасаў, прадуктаў харачавання, воды. Цяжкапаранены Кіжаватаў кіраваў абаронай Цярэспальскіх варот. З некалькімі пагранічнікамі ён спрабаваў падарваць пераправу праз Буг, але пры выкананні гэтага задання загінуў. За гераізм, праяўлены пры абароне Брэсцкай крэпасці, пасмяротна яму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Радзіма героя, сяло Селікса Пензенскай вобласці, было пераназвана ў Кіжаватава. Аддзяленне сувязі сяла карыстаецца імяннымі штэмпелямі, на якіх выгравіравана імя героя. Да 55-годдзя Перамогі "Белпошта" выпусціла канверт з надпісам "Iх iмёнамi названы заставы". Сярод сямі прозвішчаў ёсць і прозвішча А. М. Кіжаватава.

З Беларуссю цесна звязана імя навукоўца-фартыфікатара Д. М. Карбышава. З кастрычніка 1911 г. па лістапад 1914 г. у званні ваеннага інжынера-капітана ён праходзіў службу ў Брэсцкай крэпасці, кіраваў работамі па рэканструкцыі 7-га форта. Напачатку Вялікай Айчыннай вайны генерал-лейтэнант Д. М. Карбышаў удзельнічаў у баявых аперацыях пад Гародняй і Магілёвам. Напачатку ліпеня 1941 г. ён быў цяжка паранены і патрапіў у палон, у лютым 1945 г. закатаваны фашыстамі ў канцлагеры Маўтхаўзэн.

РИС.4

Навукоўцу-фартыфікатару, які прыклаў шмат працы і ведаў для ўзмацнення абараназдольнасці Брэсцкага ўмацаванага раёна, генерал-лейтэнанту Д. М. Карбышаву прысвечана паштовая марка, выдадзеная ў 1961 г. У 1965 г. быў выпушчаны канверт з партрэтам Героя Савецкага Саюза Д. М. Карбышава. Да 60-годдзя Перамогі пошта Расіі выпусціла мастацкі канверт з партрэтам Д. М. Карбышава на фоне Холмскіх варот Брэсцкай крэпасці.

У савецкай і беларускай філатэліі ёсць нямала паштовых дакументаў, прысвечаных гераічнай крэпасці. У жніўні 1961 г. была выдадзена паштовая мініяцюра, на якой быў рэпрадукаваны фрагмент вядомага палатна П. А. Крываногава "Оборона Брестской крепости в 1941 году" (мал. 2). Другая марка выйшла напярэдадні 20 годдзя Перамогі над фашызмам. Мастакі Д.Надзеждзін і А.Плетнеў прайгралі на ёй бой каля сцен цытадэлі, захавалі помнік загінулым героям і Залатую Зорку, якой Радзіма ўзнагародзіла крэпасць за масавы гераізм і мужнасць яе байцоў (Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 08.05.1965) (мал. 3).

РИС.5

У розныя гады Міністэрствам сувязі СССР і поштай Беларусі былі выдадзены мастацкія канверты, прысвечаныя цытадэлі над Бугам.

У 1961 г. да 20-годдзя абароны Брэсцкай крэпасці быў выпушчаны канверт з малюнкам Холмскіх варот і чырвоным сцягам, які раздзімаецца на іх, пад імі — абломак сцяны крэпасці са словамі "Здесь стояли насмерть защитники Брестской крепости". У 1965 г. гэты выпуск быў паўтораны ў сувязі з прысваеннем крэпасці звання "крэпасць-герой" (мал. 4).

РИС.6

Паштовае аддзяленне крэпасці "Брэст-9" адным з першых у краіне атрымала ў 1965 г. арыгінальны паштовы штэмпель гашэння. Карэспандэнцыя, якая праходзіць праз гэтую пошту, гасілася круглым штэмпелем, на якім была намалявана Залатая Зорка Героя і словы "Брестская крепость-герой" (мал. 5). Просты паштовы штэмпель, трапляючы ў самыя аддаленыя куткі свету, распавядаў людзям пра гераічнасць і мужнасць нашага народа, пра яго любоў да Радзімы і нянавісць да яе ворагаў. Гэты пастаянны штэмпель некалькі разоў змянялі. Напачатку 90-х гадоў выкарыстоўваўся пастаянны спецштэмпель з малюнкам галоўнага ўваходу ў мемарыял "Брэсцкая крэпасць" (мал. 6). 9 мая 2000 г. быў уведзены ў абарачэнне памятны пастаянны штэмпель, прымеркаваны да 55-годдзя Перамогі (мал. 7).

Праводзілася некалькі спецыяльных гашэнняў, прысвечаных бітве над Бугам. 22 чэрвеня 1961 г. на Мінскім паштамце і ў Брэсцкім вузле сувязі праводзілася спецыяльнае гашэнне карэспандэнцыі, прысвечанае 20 годдзю абароны крэпасці. Спецгашэннем адзначаліся таксама 25-я гадавіна абароны цытадэлі, 30-годдзе вызвалення Беларускай ССР ад фашысцкіх захопнікаў, 30-я гадавіна Перамогі, 950-годдзе Брэста. У малюнках гэтых спецыяльных штэмпеляў прысутнічаюць фрагменты малюнкаў манументаў і будынкаў крэпасці.

У 1996 г., у 55-ю гадавіну абароны крэпасці, на паштамце Брэста праводзілася спецыяльнае гашэнне. На малюнку штэмпеля — фрагмент мемарыяльнага комплексу (мал. 8).

РИС.7

Наша неба таксама было бязлітасна да ворага. 26 чэрвеня 1941 г. эскадрылля капітана М. Ф. Гастэла атрымала заданне разбамбіць танкавую калону ў раёне Радашковічаў. Экіпаж быў інтэрнацыянальны па складзе: камандзір — беларус, штурман А. А. Бурдзенюк — рускі, паветраны стралок Г. М.  Скарабагаты — украінец, радыст А. А. Калінін — комі. Сілу сяброўства гэтых людзей, іх згуртаванасць перад тварам захопніка паказаў апошні бой экіпажа. Калі снарадам нямецкай зеніткі быў прабіты бензабак самалёта, абхопленая полымем машына была накіравана на скупнасць танкаў і цыстэрнаў праціўніка.

РИС.8

Подзвіг экіпажа Гастэла захаваны ў філатэліі. У лістападзе 1942 г. была выпушчана серыя марак з партрэтамі Герояў Савецкага Саюза, што былі у ліку першых, якія атрымалі гэтае званне ў Вялікую Айчынную вайну. На адной з іх — партрэт М. Ф. Гастэла. Міністэрства сувязі СССР выпусціла некалькі канвертаў з малюнкам помніка М. Ф. Гастэла ў Мураме, гэты ж сюжэт паўтораны на мастацкім канверце, выдадзеным поштай Расійскай Федэрацыі. Імя М. Ф. Гастэла было прысвоена шматлікім мястэчкам гарадскога тыпу ў розных абласцях былога СССР (мал. 9).

Звыш мільёна ураджэнцаў Беларусі ваявалі з ворагам на франтах Вялікай Айчыннай. Больш за трыста тысяч нашых землякоў — салдат, сяржантаў, афіцэраў, генералаў і адміралаў — за праяўлены гераізм і мужнасць у баях узнагароджаны ордэнамі і медалямі, звыш 400 удастоены звання Героя Савецкага Саюза.

РИС.9

Пад Масквой граміў фашыстаў генерал-маёр Л. М. Даватар, выхадзец беларускага сяла Хоціна. Адмысловая кавалерыйская група Заходняга фронта ў 1941 г. пад камандаваннем Даватара здзяйсняла рэйды ў глыбокі тыл ворага. У 1942 г. выйшла паштовая мініяцюра з партрэтам генерала-маёра і эпізодам кавалерыйскай атакі. Партрэт Л. М. Даватара на паштовым канверце выпусціла Мінсувязі СССР. У 2003 г. "Белпошта" выдала канверт, прысвечаны Л. М. Даватару.

Каля сцен Ленінграда ваяваў у радах 42-й арміі ўраджэнец Магілёўшчыны снайпер Ф. А. Смалячкоў. У баях за Ленінград ад яго рукі загінула 125 гітлераўцаў. Партрэт знакамітага снайпера надрукаваны на паштовым канверце.

На Курскай дузе вызначыўся выхаванец Віцебскага аэраклуба старэйшы лейтэнант А. К. Гаравец. 6 чэрвеня 1943 г. у раёне Альхатаўкі лётчык Гаравец уступіў у няроўны бой — адзін супраць дваццаці. У гэтым баі ён збіў дзевяць фашысцкіх машын — выпадак беспрэцэндэнтны, адзіны ў свеце. Партрэт А. К. Гараўца — на канверце Мінсувязі СССР. У 2003 г. "Белпошта" выпусціла канверт з арыгінальнай маркай, прысвечанай 60-годдзю подзвігу А. К. Гараўца. На марцы намалявана сцэна бою знішчальніка Ла-5 з бамбавікамі Ю-87. На малюнку канверта — лётныя атрыбуты, Зорка Героя і дзевяць чырвоных зорак — колькасць збітых самалётаў ворага. На спецштэмпелі — сілуэт знішчальніка.

Высокую ваенную доблесць выявіў у баях з фашысцкімі захопнікамі лётчык-знішчальнік П. Я. Галавачоў, выхадзец Гомельшчыны. У 125 паветраных бітвах ён збіў 30 самалётаў ворага, прычым адзін з іх тараніў на вышыні дзевяці кіламетраў. П. Я. Галавачоў- двойчы Герай Савецкага Саюза. Яго партрэт таксама захаваны на канверце.

Двойчы ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза і палкоўнік С. Ф. Шутаў, выхадзец вёскі Даврэц на Магілёўшчыне. Танкавая брыгада пад яго камандаваннем вызначылася пры фарсіраванні Дняпра і вызваленні Кіева. У жніўні 1944 г. падчас Яска-Кішынёўскай аперацыі танкісты 20-й брыгады пад яго ж камандаваннем пераадолелі горны хрыбет Марэ і занялі важныя цэнтры ў Румыніі. За ўмелае кіраўніцтва баявымі дзеяннямі брыгады С. Ф. Шутаў быў узнагароджаны другім медалем "Залатая Зорка". Яго партрэт — на паштовым канверце Мінсувязі СССР. У 2002 г. да 100-годдзя з дня нараджэння С. Ф. Шутава "Белпошта" выпусціла канверт з арыгінальнай маркай. На марцы — рух танкавай калоны. На ілюстрацыі канверта — партрэт С. Ф. Шутава і фрагмент бою.

Ураджэнец Лунінца генерал-палкоўнік А. В. Петрушэўскі, у мінулым удзельнік грамадзянскай вайны, вызвалення Заходняй Беларусі ў 1939 г., падчас Вялікай Айчыннай вайны удзельнічаў у баях за Маскву, на Курскай дузе, у Будапешцкай і Венскай аперацыях. Удастоены звання Героя Савецкага Саюза. Партрэт А. В. Петрушэўскага — на паштовым канверце выпуску 1978 г.

На акупаванай тэрыторыі Беларусі з першых дзён вайны разгарнулася нябачаная па сваім размаху партызанская барацьба. Рэспубліка стала партызанскім краем. Партызаны і падпольшчыкі стваралі невыносныя ўмовы для захопнікаў. У тыле ворага вялі актыўную ўзброеную барацьбу 1255 партызанскіх атрадаў, з якіх 258 дзейнічалі адасоблена, астатнія былі аб'яднаны ў 213 брыгад. У радах народных мсціўцаў з ворагам ваявалі 374 тыс. патрыётаў, у гарадах і мястэчках устойліва змагаліся з фашыстамі звыш 70 тыс. падпольшчыкаў. Партызанскі атрад пад камандаваннем В. З. Каржа (на Піншчыне) адным з першых пачаў дзейнічаць супраць акупантаў. Да 100-годдзя з дня нараджэння В. З. Каржа "Белпошта" выпусціла мастацкі канверт з арыгінальнай маркай. На малюнку маркі і ілюстрацыі канверта — эпізоды партызанскай вайны і партрэт партызанскага генерала, Героя Савецкага Саюза В. З. Каржа.

Падобны канверт, прысвечаны Герою Савецкага Саюза І. П.Кожару, "Белпошта" выдала ў 2002 г. На малюнку канверта — партрэт героя і фрагменты партызанскага жыцця.

РИС.10

Аднаму з кіраўнікоў партызанскага руху ў Беларусі прысвечана паштовая мініяцюра 1998 г. На марцы — партрэт П. М. Машэрава на фоне беларускага арнаменту. У дзень 80-годдзя выдатнага дзяржаўнага дзеяча Беларусі П. М. Машэрава праводзілася спецыяльнае гашэнне карэспандэнцыі штэмпелем з малюнкам Залатых Зорак Героя Савецкага Саюза і Героя Сацыялістычнай працы.

Героям-партызанам і падпольшчыкам Ц. П. Бумажкову, В. І.Казлову, М. Ф. Шмырову, В. З. Харужай, К. С. Заслонаву, піянерам Марату Казею, Зіне Партновай Міністэрства сувязі СССР і пошта рэспублікі прысвяцілі свае выпускі марак, паштовых мастацкіх канвертаў і спецыяльных штэмпеляў. У жніўні 2003 г. быў выпушчаны канверт, на ілюстрацыі якога адлюстраваны партрэт Героя Савецкага Саюза В. З. Харужай (мал.10). Партрэт "Бацькі Міная" (М. Ф. Шмырова) і эпізоды партызанскага жыцця — на канверце, выпушчаным у 2005 г. (мал. 11).

РИС.11

Можна назваць яшчэ нямала паштовых выданняў розных гадоў, якія распавядаюць пра партызанаў і падпольшчыкаў, што мужна змагаліся за вызваленне Беларусі ад фашысцкай чумы.

У суровыя гады Вялікай Айчыннай вайны плячом да пляча з салдатамі Чырвонай Арміі мужна ваявалі супраць агульнага ворага салдаты 1-й Польскай пяхотнай дывізіі імя Тадэвуша Касцюшкі, сфармаванай на тэрыторыі СССР у 1943 г. па ініцыятыве Саюза польскіх патрыётаў. 12 кастрычніка 1943 г. у баі пад сялом Леніна на Магілёўшчыне польскія воіны атрымалі першае баявое хрышчэнне. Савецкая пошта неаднаразова адзначала гэтую падзею спецыяльнымі гашэннямі, выпускам канверта (1978 г.) з малюнкам музея баявой садружнасці ў сяле Леніна. Паштовае ведамства былой ПНР таксама адзначала юбілеі бітвы пад Леніна выпускамі марак, паштовых картак і спецгашэннямі.

РИС.12

Да 60-годдзя Вялікай Перамогі "Белпошта" выпусціла серыю мастацкіх канвертаў, прысвечаных баявой садружнасці. Дакументальныя ілюстрацыі на гэтых канвертах распавядаюць аб 1-й Польскай пяхотнай дывізіі імя Тадэвуша Касцюшкі (мал. 12), пра французскі авіяполк "Нармандыя-Нёман", пра сустрэчу савецкіх і амерыканскіх войскаў на Эльбе ў г. Торгау ў 1945 г. Дарэчы, адным з першых, хто сустрэўся з амерыканскімі салдатамі, быў воін-беларус.

Адмысловае месца ў шэрагу тых, хто ваяваў з фашысцкімі захопнікамі на тэрыторыі Беларусі, займаюць лётчыкі авіяпалка "Нармандыя".

РИС.13

Французскія лётчыкі, якія прыбылі ў СССР, не мелі самалётаў, але ў іх была пякучая нянавісць да акупантаў і гарачае імкненне ваяваць з імі. Навучыўшыся лётаць на савецкіх знішчальніках ЯК-3, яны адважна ваявалі, здзейснілі больш 5000 баявых вылетаў, удзельнічалі ў 869 паветраных баях, збілі 273 і пашкодзілі 80 фашысцкіх самалётаў. За паспяховыя дзеянні пры фарсіраванні ракі Нёман авіяпалку было прысвоена званне "Нёманскі". З тых часоў ён стаў называцца "Нармандыя-Нёман". Чатыром удзельнікам баёў у Баларусі — капітану М. Альберу, старэйшым лейтэнантам Р. дэ ла Пуапу і М. Лефевру, малодшаму лейтэнанту Ж. Андрэ — было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Баявое сяброўства савецкіх і французскіх пілотаў знайшло адлюстраванне ў паштовых выпусках савецкай, французскай і беларускай пошты. У 1962 і 1967 гг. выйшлі маркі, прысвечаныя палку "Нармандыя-Нёман". Да яго 30-й гадавіны была выдадзена паштовая картка з эмблемай палка. Гэтая ж эмблема — на малюнку спецштэмпеля. Да 35-годдзя закакнчэння Вялікай Айчыннай вайны была выдадзена паштовая картка з партрэтам Героя Савецкага Саюза Марсэля Лефевра, удзельніка баёў на Віцебскім і Аршанскім напрамках. Да розных юбілеяў авіяпалка "Нармандыя-Нёман" Мінсувязі СССР выдала яшчэ некалькі паштовых выпускаў.

РИС.14

Паштовае ведамства Францыі прысвяціла адважным лётчыкам марку і штэмпель. На марцы адлюстраваны баявы эпізод жыцця французскіх пілотаў. На ёй таксама ёсць назвы гарадоў і месцаў, дзе фармаваўся і ваяваў полк: "1942: Москва-Иваново. 1943: Орел-Смоленск. 1944: Витебск-Березина-Минск-Вильнюс-Каунас-Неман. 1945: Инстербург-Кенигсберг-Данциг ".

Да 60-годдзя Перамогі беларуская пошта выпусціла канверт з паштовай маркай, у малюнку якой адлюстраваны ордэн Айчыннай вайны; на ілюстрацыі канверта, прысвечанага авіяпалку "Нармандыя-Нёман", — дакументальны фотаздымак ваенных гадоў пра баявую садружнасць савецкіх і французскіх лётчыкаў.

РИС.15

Даўно адгрымела вайна. Зараслі травой акопы, абваліліся партызанскія зямлянкі. Для цяперашняга пакалення засады, напады, бітвы — ужо гісторыя. Але час не ўладны над памяццю аб тых, хто ў суровыя гады барацьбы з фашызмам грудзьмі абараняў родную зямлю. Іх подзвіг — каштоўны здабытак нашай дзяржавы, усяго народа, яго слава, яго гонар. І гэта памяць захавана таксама і ў паштовых выпусках — марках, канвертах, штэмпелях.

Воінам і партызанам, якія загінулі ў баях з фашыстамі, пастаўлены ў цэнтры беларускай сталіцы помнік — 38-мятровы абеліск, увянчаны ордэнам Перамогі. Помнік, адкрыццё якога было прымеркавана да 10-й гадавіны вызвалення Беларусі, неаднаразова маляваўся на канвертах, паштовых картках і марках. Помнік Перамогі адлюстраваны на марцы і канверце, якія былі выдадзены да 20 — і 30-годдзя вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў (мал. 13).

РИС.16

У 2001 г., адзначаючы дзень Перамогі, беларуская пошта выдала канверт з рэпрадукцыяй фрагмента вядомай карціны мастакоў І. А. Давідовіча і Я. М.  Ціханавіча "Праздник Победы" (1964). Гасіўся гэты канверт спецштэмпелем "Мінск — горад-герой", у малюнку штэмпеля — абеліск Перамогі (мал. 14).

РИС.17

У гонар вызваліцеляў Беларусі, воінаў 1-га, 2-га, 3-га Беларускага і 1-га Прыбалтыйскага франтоў, жыхары рэспублікі ўзвялі на 18-м кіл