Назва падраздзялення  | Пытанні, якія курыруюць  | 
Упраўленне бухгалтарскага ўліку і фінансавага кантролю  | Арганізацыя бухгалтарскага ўліку і фінансавага кантролю прадпрыемства.  | 
Юрыдычны аддзел  | Прававое забеспячэнне дзейнасці прадпрыемства. Дагаворна-прававая, прэтэнзійна-іскавая работа на прадпрыемстве. Абарона маёмасных правоў і законных інтарэсаў прадпрыемства.  | 
Кантрольна-рэвізійны аддзел  | Кантроль за выкананнем структурнымі падраздзяленнямі РУП “Белпошта” патрабаванняў заканадаўства ў галіне фінансава-гаспадарчай і прававой дзейнасці, захаванасці і эфектыўнага выкарыстання дзяржаўнай маёмасці; кантроль за мэтазгоднасцю і эфектыўнасцю выкарыстання ўласных сродкаў, а таксама сродкаў, якія выдзяляюцца з дзяржаўнага бюджэту.  | 
Упраўленне па рабоце з персаналам  | Арганізацыя работы па камплектаванні прадпрыемства кадрамі. Арганізацыя работы па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі работнікаў. Кантроль за выкананнем працоўнага заканадаўства і працоўнай дысцыпліны ў структурных падраздзяленнях.  | 
Аддзел працы і заработнай платы  | Пытанні аплаты і нармавання працы.  | 
Спецсектар  | Арганізацыя абароны дзяржаўных інтарэсаў. Арганізацыя мерапрыемстваў па абароне ад надзвычайных сітуацый, грамадзянскай абароне і забеспячэнні пажарнай бяспекі.  | 
Выдавецкі цэнтр «Марка»  | Падрыхтоўка да выдання ДЗПА, маркіраванай і немаркіраванай прадукцыі; забеспячэнне насельніцтва паштовай прадукцыяй; арганізацыя экспарту паштовай прадукцыі.  | 
Упраўленне тэхналагічнага забеспячэння, эксплуатацыі  | Арганізацыя аказання паслуг паштовай сувязі, фінансавых і іншых няпрофільных паслуг. Забеспячэнне захаванасці ўнутраных і міжнародных паштовых адпраўленняў i грашовых сум.  | 
Аддзел лагістыкі  | Арганізацыя лагістычнай сеткі прадпрыемства, аказання паслуг: унутраная паскораная пошта, 1 клас, перасылка сумак і пачкаў, перавозка міжнародных пасылак у спрошчанай упакоўцы. Апрацоўка ўваходных міжнародных паштовых адпраўленняў, якія перасылаюцца пры дапамозе паветранага транспарту, ва ўстанове міжнароднага паштовага абмену.  | 
Аддзел міжнародных разлікаў  | Арганізацыя ўзаемаразлікаў па міжнародным паштовым абмене.  | 
Упраўленне распаўсюджвання друкаваных СМІ  | Арганізацыя прыёму падпіскі на друкаваныя СМІ. Арганізацыя экспарту беларускіх друкаваных СМІ. Закупкі замежных друкаваных СМІ для распаўсюджвання па падпісцы ў РБ.  | 
Упраўленне менеджменту якасці  | Распрацоўка і вядзенне дакументаў сістэмы менеджменту якасці на аснове СТБ ISO 9001; аказанне інфармацыйна-даведачных паслуг.  | 
Упраўленне маркетынгу і прадаж  | |
Упраўленне эканамічнага аналізу і планавання  | Фарміраванне адзінай эканамічнай палітыкі прадпрыемства, эканамічнае планаванне, аналіз эканамічнага стану, кантроль за выкананнем прагнозных паказчыкаў. Правядзенне тарыфнай палітыкі.  | 
Аддзел матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння  | Забеспячэнне прадпрыемства неабходнымі матэрыяльнымі рэсурсамі.  | 
Аддзел дзяржаўнай маёмасці  | Кіраванне і распараджэнне дзяржаўнай маёмасцю.  | 
Сектар па ахове працы  | Пытанні аховы працы: навучанне і праверка ведаў па ахове працы, кантроль за станам аховы працы ў падраздзяленнях прадпрыемства, расследаванне няшчасных выпадкаў на вытворчасці.  | 
Цэнтр развіцця інфармацыйных тэхналогій  | Праектаванне, распрацоўка і развіццё аўтаматызаваных інфармацыйных сістэм прадпрыемства. Тэхнічнае суправаджэнне і тэхнічная падтрымка аўтаматызаваных сістэм. Узаемадзеянне з іншымі арганізацыямі па пытаннях развіцця паслуг паштовай сувязі на аснове інфармацыйных тэхналогій.  | 
Упраўленне інфраструктурнага развіцця  | Арганізацыя працэсаў сеткавага ўзаемадзеяння пры распрацоўцы, укараненні і суправаджэнні аўтаматызаваных сістэм і сучасных тэхнічных сродкаў у РУП «Белпошта». Каардынацыя працы сістэм, сервернага абсталявання, лакальных і размеркавальных сетак. Фарміраванне і рэалізацыя планаў тэхнічнага пераўзбраення РУП «Белпошта», стратэгічных праектаў развіцця інфраструктуры прадпрыемства.  | 
 Тэхнічнае упраўленне  | |
Упраўленне капітальнага будаўніцтва і інвестыцый  | Арганізацыя і кіраванне будаўніцтвам, рэканструкцыяй, капітальным і бягучым рамонтам аб’ектаў паштовай сувязі. Арганізацыя планавання і засваення інвестыцый, каардынацыя выканання інвестыцыйных праектаў.  | 
Аддзел галоўнага энергетыка  | Арганізацыя бяспечнай эксплуатацыі электраўстановак, установак, якія выкарыстоўваюць цеплыню, кацельных установак, электрычных і цеплавых сетак, сістэм вентыляцыі і кандыцыяніравання паветра, сістэм водазабеспячэння аб’ектаў РУП “Белпошта”. Нармаванне і ўлік паліўна-энергетычных рэсурсаў, якія спажываюцца, і кантроль за іх рацыянальным выкарыстаннем.  | 
Аддзел сацыяльнага развіцця і гаспадарчага забеспячэння  | Гаспадарчае забеспячэнне, улік тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, заключэнне дагавораў спонсарскай дапамогі. 
  | 
Сектар  | Ажыццяўленне комплексу мерапрыемстваў па арганізацыі і развіцці міжнароднай дзейнасці прадпрыемства ў галіне паштовай сувязі, узаемавыгаднага супрацоўніцтва з назначанымі аператарамі СПС, краінамі-членамі Рэгіянальнай садружнасці ў галіне сувязі, Асацыяцыі ПостЕўроп і замежнымі краінамі  | 
Упраўленне міжнароднай пошты  | Забеспячэнне на тэрыторыі краіны бесперабойнай работы аб’ектаў паштовай сувязі па аказанні паслуг па прыёме, апрацоўцы, перасылцы і дастаўцы ўсіх відаў міжнародных паштовых адпраўленняў (акрамя EMS)  | 
Аддзел рэалізацыі  | Арганізацыя рэалізацыі друкаваных СМІ, тавараў спажывецкага попыту, латарэйных білетаў.  | 
Аддзел інтэрнэт-гандлю  | Арганізацыя рознічнага гандлю па ўзорах таварамі спажывецкага попыту, маркіраванай, немаркіраванай і філатэлістычнай прадукцыяй праз Інтэрнэт-магазін РУП «Белпошта», у тым ліку з выкарыстаннем паслуг паштовай сувязі.  | 
Упраўленне бяспекі паштовай сувязі  |