Паслугі
Тарыфы

Кіраўніцтва

Адміністрацыя РУП "Белпошта"


ЮРКЕВІЧ

Святлана Віктараўна


Генеральны дырэктар РУП "Белпошта"


Ажыццяўляе кiраўнiцтва дзейнасцю рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства паштовай сувязі «Белпошта» на падставе Статута; узаемадзеянне з органамі дзяржаўнага і мясцовага кіравання, установамі і арганізацыямі Рэспублікі Беларусь, прызначанымі аператарамі паштовай сувязі краін-удзельніц Сусветнага паштовага саюза, міжнароднымі арганізацыямі; каардынуе працу па пытаннях вытворча-гаспадарчай, фінансава-эканамічнай і знешнеэканамічнай дзейнасці і кантрольна-рэвізійнай дзейнасці прадпрыемства; вызначае кадравую палітыку прадпрыемства і кантралюе працэс яе рэалізацыі, вядзе пытанні прававога забеспячэння, захавання фінансавай дысцыпліны; выдання і рэалізацыі знакаў паштовай аплаты, філатэліі; забяспечвае абарону дзяржаўных сакрэтаў, абарону інфармацыі, пажарную бяспеку, грамадзянскую абарону, мабілізацыйную падрыхтоўку і мабілізацыйную гатоўнасць прадпрыемства.



Тэлефон:  +375 17 293 59 10

Факс: +375 17 226 11 70





ДРАЗДОВІЧ

Алена Васільеўна

Намеснік генеральнага дырэктара па эксплуатацыйнай дзейнасці

Ажыццяўляе ўзаемадзеянне з органамі дзяржаўнага і мясцовага кіравання, установамі і арганізацыямі Рэспублікі Беларусь, прызначанымі аператарамі паштовай сувязі краін-удзельніц Сусветнага паштовага саюза, міжнароднымі арганізацыямі ў межах устаноўленай кампетэнцыі; ажыццяўляе кіраванне і каардынацыю, а таксама кантроль дзейнасці філіялаў і вытворчасцей па пытаннях, якія ўваходзяць у яе кампетэнцыю; з’яўляецца адказнай за функцыянаванне сістэмы менеджменту якасці РУП «Белпошта». Курыруе пытанні арганізацыі эксплуатацыйнай, тэхналагічнай і знешнеэканамічнай дзейнасці прадпрыемства; работы па выкананні правілаў прадастаўлення паслуг паштовай і электрасувязі, няпрофільных паслуг; працэсаў развіцця і пашырэння паслуг паштовай сувязі, укараненне новых паслуг; работы па разглядзе зваротаў фізічных і юрыдычных асоб у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.


Тэл.: +375 17 293 59 13
Факс: +375 17 226 01 73



Намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйнай дзейнасці

 

Ажыццяўляе ўзаемадзеянне з Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, іншымі органамі дзяржаўнага і мясцовага кіравання, арганізацыямі і ўстановамі Рэспублікі Беларусь у межах устаноўленай кампетэнцыі. Ажыццяўляе кантроль і аналіз выканання прагнозаў і бізнес-планаў развіцця прадпрыемства, каардынацыю дзейнасці філіялаў і вытворчасцей па пытаннях, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю. Курыруе пытанні арганізацыі камерцыйнай, маркетынгавай і эканамічнай дзейнасці прадпрыемства; павышэнне эфектыўнасці вытворчасці, зніжэнне сабекошту рэалізаванай прадукцыі тавараў (работ, паслуг), а таксама забеспячэнне росту прадукцыйнасці працы; функцыянавання працэсу распаўсюджвання друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, дагаворнай працы па падпісцы; арганізацыю працэсу выдання дзяржаўных знакаў паштовай аплаты, філатэлістычнай прадукцыі; фарміраванне прагнозаў і бізнес-планаў развіцця прадпрыемства, аналіз і кантроль іх выканання.

 


Тэл.: +375 17 293 59 13

Факс: +375 17 226 01 73
 
 




Намеснік генеральнага дырэктара па пытаннях маёмасці, інвестыцыйнай палітыкі

Ажыццяўляе ўзаемадзеянне з Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь і іншымі органамі дзяржаўнага і мясцовага кіравання, арганізацыямі і ўстановамі Рэспублікі Беларусь у межах устаноўленай кампетэнцыі. Ажыццяўляе кіраванне і каардынацыю дзейнасці філіялаў і вытворчасцей па пытаннях, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю, кантроль асваення інвестыцый у цэлым па прадпрыемстве. Курыруе пытанні арганізацыі працы па кіраванні дзяржаўнай маёмасцю; планавання і выкарыстання інвестыцый; праектавання і будаўніцтва аб’ектаў паштовай сувязі, а таксама сацыяльных аб’ектаў прадпрыемства; эксплуатацыі ўласных і арандаваных памяшканняў, будынкаў і збудаванняў, правядзення капітальных і бягучых рамонтаў; забеспячэння працаздольнасці аўтатранспартных сродкаў, тэхнічных сродкаў, сродкаў пажарнай і ахоўнай сігналізацыі; арганізацыі работы па захаванні бяспекі дарожнага руху.


Тэл.: +375 17 293 59 13

Факс: +375 17 226 01 73

 




ПАТАПЕНКА

Сяргей Аляксандравіч

Намеснік генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях


Ажыццяўляе ўзаемадзеянне з Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, іншымі органамі дзяржаўнага і мясцовага кіравання, арганізацыямі і ўстановамі Рэспублікі Беларусь у межах устаноўленай кампетэнцыі. З'яўляецца прадстаўніком кіраўніцтва прадпрыемства, адказнага за сістэму кіравання аховай працы; адказным за арганізацыю і каардынацыю работы па выкананні патрабаванняў Дырэктывы прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11.03.2004 № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны».
Адказвае за арганізацыю работы па пытаннях аховы працы, экалогіі, стандартызацыі, метралогіі, вынаходніцтва, рацыяналізацыі і пажарнай бяспекі; матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння; забеспячэння працаздольнасці аўтатранспартных сродкаў, тэхнічных сродкаў, сродкаў пажарнай і ахоўнай сігналізацыі; правядзення навукова-даследчых і вопытна-канструктарскіх работ у частцы пытанняў, што курыруюцца; распрацоўкі і рэалізацыі мерапрыемстваў у галіне энергаспажывання і энергазберажэння; захавання бяспекі дарожнага руху; фарміравання і рэалізацыі стратэгіі прадпрыемства ў галіне інфармацыйных тэхналогій; развіцця інфармацыйных сістэм і тэхналогій у інтарэсах удасканалення кіраўніцкіх і вытворчых працэсаў прадпрыемства, укаранення новых форм абслугоўвання; забеспячэння бесперабойнага функцыянавання інфармацыйных сістэм (ІТ-інфраструктуры) прадпрыемства; каардынацыі дзейнасці структурных падраздзяленняў прадпрыемства ў сферы інфарматызацыі; рэсурснага забеспячэнне працэсу інфарматызацыі прадпрыемства.



Тэл.: +375 17 293 59 16

Факс: +375 17 327 49 25