Хамічук Раіса Іванаўна, аг. Чэрні, Брэсцкай вобласці
(аддзяленне паштовай сувязі Чэрні, Брэсцкай вобл.)
07.12.2018
Выражаю сардэчную падзяку Жураўлевіч Аксане Васільеўне за яе добрыя, чулыя адносіны да кліентаў. Дай бог здароўя, сілы і крэпасці. З Нараджэннем Хрыстовым і з Новым годам!
Кавалёў Е. А. , г. Брэст
(аддзяленне паштовай сувязі Чэрні, Брэсцкай вобл.)
07.12.2018
На працягу доўгага часу наша арганізацыя абслугоўваецца ў аддзяленні паштовай сувязі «Чэрні» і нязменна мы бачым прафесійны падыход работнікаў, цярплівасць, добразычлівасць, яснасць у рашэнні ўзнікаючых пытанняў. У аддзяленні заўсёды ветлівая атмасфера. З надыходзячым Нараджэннем Хрыстовым і Новым годам!
Гарбачэўская Ганна Грыгор’еўна, г. Кобрын
(аддзяленне паштовай сувязі Кобрын-6)
10.12.2018
Аператар сувязі Баранава Ларыса Леонцьеўна з павагай і разуменнем адносіцца да сталых людзей. Абслугоўванне кліентаў вельмі добрае. Заўсёды выслухае і падкажа, як правільна падпісаць канверт ці міжнародную пасылку. Чалавек на сваім месцы. Усіх вас віншую з надыходзячым Новым годам і Нараджэннем Хрыстовым.
Лукашэвіч Таццяна Адамаўна, г. Брэст
(аддзяленне паштовай сувязі Брэст-2)
12.12.2018
Прашу адзначыць Філановіч Алену Леанідаўну за хуткае, прафесійнае і якаснае абслугоўванне кліентаў. Яна з’яўляецца майстрам сваёй працы. Хутка і якасна вырашыць усе пытанні ў гэтай сферы працы. Выразна і даступна ўсе растлумачыць, таму што звычайны чалавек не заўсёды ведае і валодае ўсімі нюансамі гэтай работы. Яшчэ хочацца адзначыць, што Алена Леанідаўна вельмі добразычлівая, ветлівая, адкрытая ў зносінах з людзьмі. Дзякуй Вам вялікі! Удалай і прыемнай работы.
Тукая Яна Сяргееўна, п. Кастрычніцкі, Баранавіцкага раёна
(аддзяленне паштовай сувязі Сталовічы, Баранавіцкага раёна)
11.12.2018
Выражаю падзяку супрацоўнікам аддзялення паштовай сувязі Сталовічы за ўважлівыя адносіны да кліентаў, прыстойнасць, спагадлівасць, добрасумленныя адносіны да працы, цярплівасць і прафесіяналізм. Здароўя і шчасця ў надыходзячым Новым годзе!
Смірнова Людміла Мікалаеўна, г. Брэст
(аддзяленне паштовай сувязі Брэст-5)
17.12.2018
Хачу павіншаваць усіх супрацоўнікаў вашага паштовага аддзялення з надыходзячымі навагоднімі святамі. Жадаю ўсім здароўя і выканання ўсіх жаданняў. Будзьце шчаслівымі ў Новым годзе. І хай ўсе беды і непагадзі абыдуць вас бокам. З павагай стаўлюся да вашай прафесіі. Без Вас было б дрэнна. Беражыце сябе. Хачу выразіць асаблівую падзякуаператару сувязі Дударчык Д. М. за высокую якасць абслугоўвання. Усім супрацоўнікам вялікі дзякуй за вашу працу.
Янко Ж. В. , г. Бяроза
(аддзяленне паштовай сувязі Бяроза-2)
18.12.2018
Выражаю вялікую падзяку нашаму паштальёну Галаўко Н. А. Заўсёды прыветлівая, уважлівая, выпіша газеты і часопісы, даставіць своечасова заказы, раскажа навіны, дасць слушную параду, да і ўвогуле яна прыносіць у дом добры настрой. З Новым годам, Наталля Аляксандраўна! Хай ён прынясе Вам здароўе, шчасце, мір, дабро.
Міхно Ірына Мікалаеўна г. Пружаны
(аддзяленне паштовай сувязі Пружаны-1)
20.12.2018
Хачу выразіць падзяку супрацоўнікам аддзялення сувязі за стойкасць і вытрымку. Хачу адзначыць прафесіяналізм, высокае майстэрства, аператыўнасць пры абслугоўванні кліентаў. Дзякуй за цярпенне і ўважлівасць.
Максімчук Ганна Іванаўна, г. Жабінка
(аддзяленне паштовай сувязі Жабінка-2)
21.12.2018
Выражаю шчырую падзяку Гусевай Галіне Пятроўне за сумленнасць, добразычлівасць, разуменне, уменне ўвайсці ў становішча і аказаць дапамогу. Гэтыя добрыя рысы ў наш час выяўляюцца ўсё радзей. Галіна Пятроўна заўседы ўраўнаважана, умее валодаць сабой ва ўсіх сітуацыях, вельмі працалюбівая, цярплівая. Напярэдадні Нараджэння Хрыстова я дзякую ёй за аказаную мне дапамогу і падтрымку.
Самастроенка Е. Г. , г. Бяроза
(аддзяленне паштовай сувязі Бяроза-4)
12.12.2018
Хачу выразіць вялікую падзяку начальніку 4-га аддзялення паштовай сувязі Патапчук Н. А. , якая праявіла не толькі свае высокія прафесійныя якасці, але і дабрыню, спачуванне і саўдзел. Выражаю ёй сваю падзяку і ўдзячнасць. Вельмі рады, што такія людзі, як Наталля, працуюць на сваім месцы. Яна чулая і ўважлівая да кліентаў. Кліент гэта не простаграмадзянін, але і перш за ўсё Чалавек! Напярэдадні навагодніх свят і проста ад душы жадаем Наталлі, яе родным здароўя, шчасця і дабрабыту. А Вашаму калектыву росквіту і поспехаў. І болей такіх кадраў!
Лескавец Вольга, г. Баранавічы
(аддзяленне паштовай сувязі Баранавічы-7)
28.12.2018
Напярэдадні навагодніх свят хочацца выразіць вялікую падзяку паштальёну аддзялення паштовай сувязі Баранавічы-7 Якімчык Антаніне Васільеўне за яе высокі прафесіяналізм, поўную аддачу сваёй працы. Такія чулыя, прыстойныя і шчырыя людзі ў наш час вялікая рэдкасць. Хочацца падкрэсліць, што гэтага чалавека можна ставіць у прыклад усімкалегам. На такога чалавека можна раўняцца як на працы, так і ў жыцці. Прыміце самыя цёплыя і сардэчныя словы падзякі за Вашу спагадлівасць , увагу да людзей. Шчыра жадаю Вам здароўя, дабрабыту і бадзёрасці духу на доўгія годы, а таксама хочацца пажадаць Вам поспехаў і выразіць удзячнасць за цудоўную працу.
Касцевіч Алесь Анатольевiч г. Iвацэвiчы (аддзяленне паштовай сувязi Iвацэвiчы-1)
09.10.2018
Карыстаюся паслугами аператараў аддзялення 225291. Выражаю вялiкую падзяку за iх дабрасумленную працу, за адказнасць, за шчырасць і аператыўнасць.
Тарчыла Наталля Барысаўна, г. Баранавічы
(аддзяленне паштовай сувязі Баранавічы-10)
05.11.2018
Хачу выразіць вялікую падзяку паштальёну Скабялка Т. М. за добрасумленную працу, за разуменне, за добрыя адносіны з людзьмі. Праца паштальёна нялёгкая, але Таццяна Міхайлаўна ўмела спраўляецца з усімі цяжкасцямі. Гэтая жанчына заўсёды з прамяністымі вачамі, добрай усмешкай, ветлівая ў адносінах. Прапануе прэсу, расказвае штосьці новае з газеты, прапануе выпісаць яе. І ў дождж і ў сцюжу, у пагодлівыя і спякотныя дні паштальён своечасова даставіць пошту. Яна па сапраўднаму ўлюбёна ў сваю працу. Чуласць да кліентаў, адказныя адносіны да работы, высокі прафесіяналізм, вось што характарызуе паштальёна ўчастка. На рабоце заўсёды спокойная, стрыманая, ветлівая да людзей.
Гурын Аляксандра Антонаўна, г. Баранавічы
(аддзяленне паштовай сувязі Баранавічы-10)
09.11.2018
Хачу выразіць вялікую падзяку нашаму паштальёну Скабялка Таццяне Михайлаўне. У пачатку наш дом абслугоўвала яе маці, і сваю прафесію перадала сваёй дачцэ. Многія пра яе адклікаюцца з павагай і ўдзячнасцю. Яна нагадае, што патрэбна выпісаць газеты і часопісы, своечасова прыносіць пенсію. Загадзя патэлефануе і папярэдзіць, калі прыйдзе, каб не чакаць яе цэлы дзень. Вельмі ўважлівая, ветлівая. Прыемна сустракацца з такім чалавекам. Я жадаю нашай Таццяне здароўя, дабрабыту і што б многа гадоў яна да нас прыходзіла.
Бахоўская Марыя Цімафееўна, д. Ляплёўка, Брэсцкага раёна (перасоўнае аддзяленне паштовай сувязі №2, Цэха паштовай сувязі)
11.10.2018
Я пражываю ў вёсцы Ляплёўка і, вядома, карыстаюся паслугамі пошты. Нягледзячы на тое, што будынак зачынены, абслугоўванне ідзе вельмі добра. Што б не заказаў, заўсёды прывязуць, ды яшчэ дадому даставяць. Дзякуй вам за абслугоўванне. У вёсцы толькі старыя, з імі цяжка бывае працаваць. Ніколі ад Галіны Іосіфаўны не чулі дрэннага слова. Дзякуй, што ў вас так наладжана абслугоўванне. Пенсію заўсёды своечасова выплачваюць. Калі выхадныя, то раней. Ну а паштальён, Людачка мы яе клічам, такая акуратная, адказная, з усмешкай. Сапраўдны паштальён, каторы носіць добрыя весткі. Дзякуй Вам. Я хачу пажадаць Белпошце поспехаў. Хай Гасподзь Бог захоўвае ваш калектыў і Вашысем’і. Дзякуй.
Юркевіч Лілія Іванаўна, г. Пінск (аддзяленне паштовай сувязі Пінск-7)
02.10.2018
Прашу абвясціць падзяку Мельнік Таццяне Мікалаеўне і Муха Кацярыне Аляксандраўне за добрасумленныя адносіны да кліентаў. У аддзяленні добрая атмасфера. Дзякуй за тое, што у вас працуюць такія людзі.
Кудзінаў Е.І., г. Брэст (аддзяленне паштовай сувязі Брэст-33)
05.10.2018
Шчыра выражаю падзяку Анастасіі Леанідаўне Нядзелька, якая з высокім прафесіяналізмам і цеплынёй адносіцца да сваіх абавязкаў. Яна заўсёды з павагай сустракае і праводзіць кліентаў, канкрэтна дае адказы на пастаўленыя пытанні. Анастасія Нядзелька з’яўляецца прыкладам і гонарам установы. Жадаю ёй далейшай паспяховай працы і прыгожага жыцця.
Лугавая Наталля Міхайлаўна, г. Брэст (аддзяленне паштовай сувязі Брэст-21)
06.10.2018
Выражаю вялікую падзяку Нагорнай Марыне і Арцющык Аляксандры за дапамогу, спагадлівасць. Шчыра дзякую за намаганні ў вашай працы. Выражаю сваю павагу і ўдзячнасць за неабыякавае стаўленне да кліентаў, прафесіяналізм, увагу і чуласць.
Кузьміч Якаў Аляксеевіч, г. Бяроза (аддзяленне паштовай сувязі Бяроза-4)
08.10.2018
Напярэдадні сусветнага дня пошты — 9 кастрычніка выражаю вялікую падзяку за высокую культуру, якасць сэрвісу. Са святам, сусветным Днём пошты.
Марыя і Іван Гермель, г.Брэст (аддзяленне паштовай сувязі Брэст-11)
10.10.2018
Віншуем з Сусветным днём пошты і выражаем самую сардэчную падзяку і нізкі паклон цудоўнаму паштальёну аддзялення паштовай сувязі Брэст-11 Дзямчук Лідзіі Мікалаеўне за яе добрасумленную, вельмі нялёгкую, але разам з тым высакародную працу, прафесіяналізм, сардэчнасць, дабрыню, увагу, юмар, жыццерадаснасць і добразычлівасць, уменнестварыць пазітыўны настрой у таго, з кім мае зносіны гэты цудоўны чалавек, за яе нязменную тактоўнасць у размове з грамадзянамі, каторых яна абслугоўвае, уменне ненадакучліва падказаць, параіць, пры неабходнасці падтрымаць, падбадзёрыць, жаданне і ўменне знайсці індывідуальны падыход да кожнага свайго кліента.
Віншуем са святам нашага любімага паштальёна, адміністрацыю і ўсіх работнікаў аддзялення паштовай сувязі Брэст-11, усе работнікі абслугоўваюць хутка, старанна, прафесійна, ствараюць добразычлівую атмасферу.
Паўлоўская Вольга Уладзіміраўна, г. Баранавічы
(аддзяленне паштовай сувязі Баранавічы-7)
09.10.2018
Выражаю падзяку за выдатнае абслугоўванне, за ўвагу, за ўменне падказаць, параіць і проста за ўсмешку, за прафесійныя адносіны да кліентаў, за якаснае прадастаўленне паслуг работнікамі Бубен Т. Г. і Краўчук Я.І. Беражыце, цаніце такія кадры.
Вежаль Таццяна Мікалаеўна, г. Брэст, (аддзяленне паштовай сувязі Брэст-25)
24.10.2018
Хачу выразіць падзяку за высокі прафесіяналізм і ўважлівае абслугоўванне кліентаў супрацоўнікам Вашага аддзялення — спадарыняй Чурлей Аленай Канстанцінаўнай. Заўсёды добразычлівыя адносіны і выключна карэктная і хуткая праца. Дзякуй за прыемныя хвіліны, праведзеныя на вашым паштовым аддзяленні дзякуючы такім супрацоўнікам.