Газета «Белорусская нива» Пошта-магазін (№48 за 14 марта 2009 года)
Паштовае аддзяленне сувязі, размешчанае ў вёсцы Старына Стаўбцоўскага раёна, абслугоўвае сем населеных пунктаў. Тры паштальёны разносяць 530 экземпляраў розных падпісных выданняў. Тут аказваюць каля 20 відаў розных паслуг. Дваццаць восем гадоў узначальвае гэта аддзяленне Людміла Вячаславаўна Сахар. На пошце можна набыць па даступнай цане многія харчовыя і гаспадарчыя тавары: тыя ж шпалеры, фарбы і г. д. Аб тым, як ідзе тут гандаль, можна меркаваць аб выручцы, якая дасягае іншы раз амаль 3 мільёны рублёў у месяц. За добрасумленную працу Людміла Вячаславаўна неаднаразова заахвочвалася каштоўнымі падарункамі і грашовымі прэміямі. Васіль Герасімовіч. в. Старына Стаўбцоўскага раёна.