У кожным з аддзяленняў паштовай сувязi, без сумневу, ёсць каталог — тоўсты блакiтны гросбух з iнфармацыяй пра ўсе выданнi, на якiя можна аформiць падпiску. Асобныя клiенты iм карыстаюцца: гартаюць старонкi, вывучаюць — шукаюць для сябе штось новае
Але большасць свой выбар даўно зрабiла (у тым лiку i на карысць "Звязды"). Тым жа, хто яшчэ не вызначыўся, хто думае, на што б падпiсацца, могуць паспрыяць паштавiкi. Бо яны, як правiла, "у курсе" — самi атрымлiваюць многiя выданнi, чытаюць, ведаюць пра вартасцi, пра адметнасцi
У тым лiку i нашай газеты.