Са звяздоўскiмi прызамi — за новымi падпiсчыкамi
Рэдакцыя газеты "Звязда", якi абяцала сваiм падпiсчыкам, дастаўляе суперпрызы па месцах жыхарства звяздоўцаў.
Апошнi ваяж быў наладжаны на Гродзеншчыну. Эпiцэнтрам ўрачыстай сустрэчы павiнна была стаць Зэльва, дзе свой каляровы тэлевiзар "Вiцязь" чакала наша даўняя прыхiльнiца Людмiла Iголка. Мы ведалi, што Людмiла Аляксандраўна з вялiкай павагай ставiцца да найстарэйшага беларускамоўнага выдання, ведае ўсе рубрыкi, чытае, можна сказаць, ад вокладкi да вокладкi. Прыемна, што фартуна ёй усмiхнулася такой шырокай усмешкай.
Праўда, першым пунктам, дзе мы павiнны былi "здаць" у надзейныя рукi пыласос, стаў Шчучын. Такi прыз у конкурсе "Прыз — руплiваму паштальёну" дастаўся Валянцiне Драгун з аддзялення паштовай сувязi Дзембрава. Падчас сустрэчы з супрацоўнiкамi газеты Валянцiна Антонаўна сказала, што не чакала такога падарунка, калi займалася афармленнем падпiскi для сваiх землякоў, таму бясконца рада. Мы са свайго боку пажадалi паштальёнцы далейшых поспехаў на гэтай нiве, зазначыўшы: звяздоўскi суперпрыз для работнiкаў паштовай сувязi — халадзiльнiк "Атлант" — чакае свайго шчаслiўчыка ў рэдакцыi. Начальнiк РВПС г. Шчучына Мiхаiл Мiхно, дзякуючы якому i адбылася такая цудоўная сустрэча, сказаў, што гэта цудоўны стымул i было б нядрэнна, каб такая бытавая тэхнiка знайшла свайго гаспадара на Шчучынскай зямлi.
Знаёмiм з нашымi чытачамi, якiя ў Зельве атрымалi вялiкi цi маленькi падарунак ад "Звязды". Тэлевiзар "Вiцязь" упрыгожыць хатнi iнтэр’ер Людмiле Аляксандраўне Іголцы. Кубачкi з лагатыпам "Звязды" засталiся ў лiтрэдактара Людмiлы Данец i лабаранта Лiлii Карповiч. Насценны гадзiннiк для агульнага карыстання прыняў кiраўнiк справамi райвыканкама Сяргей Паўлавiч Горны. Электрачайнiк для паштальёна Зоi Кнiгi перадаў начальнiк вузла паштовай сувязi Генадзь Чыжэўскi.