Пресса о нас / 24.02.09

Газета «Звязда» «Аж з сямнаццатага года, шчасце ў доме, ці бяда, ты прыходзіла к народу, беларуская «Звязда»... (№33 за 21 февраля 2009 года)

(Працяг. Пачатак
у нумары за 20 лютага.)

Багатым на ўражаннi быў i другi дзень камандзiроўкi — мноства знаёмстваў, цiкавых, хоць, на жаль, i кароткiх сустрэч. Пра дзве з iх трэба расказаць больш падрабязна.

З год таму наша газета заснавала рэкламную гульню "Прыз руплiваму паштальёну". Паводле яе правiлаў, самыя актыўныя рэкламiсты, прапагандысты "Звязды" — пры павелiчэннi колькасцi падпiсчыкаў маглi разлiчваць на заахвочванне. I многiя ўжо атрымалi яго — хто ў выглядзе новага электрачайнiка, хто пыласоса… Але ж ёсць руплiвец, якi па вынiках папярэдняй падпiскi выйграў адно, а па вынiках гэтай — яшчэ i другое… Завуць яго — Вольга Ларына, i працуе яна паштальёнам 15-га гарадскога аддзялення паштовай сувязi Полацка. Прыемна было сустрэцца, уручыць сумленна выйграны прыз, пазнаёмiцца з яе калегамi i начальнiкам вузла паштовай сувязi Генадзем Аляксандравiчам Парамонавым, расказаць крыху пра газету, яе гiсторыю i калектыў, распытаць пра нашых новых i старых, адданых падпiсчыкаў, пра "сакрэты поспеху".

Высветлiлася, што iх, нейкiх асаблiвых у Вольгi няма. Проста штомесяц прыносячы некаму пенсiю цi пяць разоў на тыдзень газету, можна раззнаёмiцца з людзьмi i потым, элементарна, пра iх клапацiцца.

— Людзi старэйшыя, пенсiянеры, як правiла, маюць час для таго, каб схадзiць на пошту, аформiць падпiску, але ж могуць то захварэць, то забыцца… Людзi працуючыя, мiж iншым, таксама гэтым грашаць. А ў мяне ўсё "на кантролi". Я i нагадаю заўсёды, i сама аформлю ўсё. Чалавеку нават з дому выходзiць не трэба, — гаварыла Святлана.

I яшчэ (прыгожа чырванеючы) прызнавалася, што любiць сваю работу, любiць людзей, заўсёды iдзе да iх з усмешкай, з радасцю, заўсёды рада выслухаць, пагаварыць.

Што датычыцца нашых падпiсчыкаў, то з найбольшым задавальненнем яна нясе газету ў школу-гiмназiю для адораных дзяцей. Там, маўляў, беларускамоўны асяродак, там кожны нумар чакаюць i там газета нiколi не ляжыць у бiблiятэцы мёртвым грузам — яна ходзiць па руках, чытаецца. Што датычыцца iндывiдуальных падпiсчыкаў, то тут i Святлана, i яе каляжанкi называлi наперабой: "Сям’я Навумовiчаў "Звязду" пастаянна чытае, Фраловых, Наваенкаў, Кiрпiчонак, Смаршчок…".

Усiм сваiм падпiсчыкам мы прасiлi перадаць найлепшыя пажаданнi i нагадаць, каб дасылалi карткi на розыгрыш прызоў. Тады, магчыма, i ў Полацку ў нас з’явiцца нагода для вялiкай сяброўскай сустрэчы.


Газета «Звязда» (№33 за 21 февраля 2009 года)

Все новости | Май 2020 | Апрель 2020 | Март 2020 | Февраль 2020 | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007

Адрес в Интернет: http://www.www.belpost.by/press-centre/news-release/72.html

©  РУП «Белпочта», 2008 — 2020