Пресса о нас / 22.02.09

Газета «Звязда» «Аж з сямнаццатага года, шчасце ў доме, ці бяда, ты прыходзіла к народу, беларуская «Звязда»... (№32 за 20 февраля 2009 года)

Чаму падчас чарговай "кругасветкi" стамляюцца нашы вадзiцелi, можна i не пiсаць: далёкiя пераезды, дажджы альбо завеi, ямы i калдобiны, незнаёмыя гарады, "чайнiкi" сярод спадарожных цi сустрэчных кiроўцаў, недахоп паказальнiкаў… Праца. У iх. Мы ж, як быццам, проста сядзiм у машыне, нават адпачываем, можна сказаць (ад сустрэчы да сустрэчы). А стамляемся ўсё адно.

Але гэта, шчыра кажучы, не найгоршае, што хвалюе потым, пасля прыезду…

Барысаўскi кiнатэатр "Кастрычнiк" уразiў найперш сваiмi велiчэзнымi памерамi, высокiм заснежаным дахам i прыступкамi — урачыстасцю (звонку). І цiхай будзёншчынай унутры: нехта сiлкаваўся ў невялiчкiм бары, нехта некага чакаў. А калi не адзiн i з кветкамi…

Мы не памылiлiся: наш падпiсчык Iван Iванавiч Жэраўчук — з жонкай, дачкой, сынам. Яшчэ i зяць, сказалi, вось-вось прыедзе. Пакуль чакалi — i яго, i пачатку сустрэчы — быў час пазнаёмiцца, пагаварыць. Даведацца, прынамсi, што "Звязда" ў гэту ну вельмi прыгожую сямейку прыходзiць амаль 20 гадоў, што да сяброўства з ёй гаспадара падштурхнула… хiтрасць:

— Выпiсвалi мы iншае выданне, рускамоўнае, — расказваў Iван Iванавiч, — але яно да нас, можна сказаць, не даходзiла: кралi з паштовай скрынкi. Раз, другi, трэцi… А мы ў ваенным гарадку жывём. Народ з усяго свету сюды паз’язджаўшыся. Ага, думаю, ён жа беларускай мовы не ведае, значыць, "Звязду" ў мяне красцi не будуць? Выпiсаў. Нiчога падобнага — усё адно крадуць!..

Iншы чалавек, згадзiцеся, у гэтым выпадку мо адмовiўся б ад падпiскi, ад газеты зусiм — Iван Iванавiч — не. Ён iншае выйсце знайшоў — замовiў на пошце скрынку, забiраў газету сам.

Была ў яго i другая падстава, для таго каб ад "Звязды" адмовiцца: як чалавек, можна сказаць, ваенны, спадар Жэраўчук штоквартал афармляў падпiску, штоквартал выразаў з газеты купон, дасылаў яго ў рэдакцыю. I не выйграваў — нiколi i нiчога! Нават з драбязы!

Адно, як расказваў — нiколi не сумняваўся, што разыгрываецца ўсё сумленна, чытаў усе паведамленнi аб розыгрышах, усе "рэпартажы з колаў", дзе мы пiсалi, каму што ўручана. I, напэўна ж, чакаў?

— У той вечар, значыць, — успамiнаў Iван Iванавiч, — ляжу на канапе, чытаю газету. Само сабой, артыкул, дзе напiсана, хто што выйграў. Бачу — маё прозвiшча ў канцы. I горад — Барысаў… Жэраўчукi тут, ведаю, толькi мы з сынам — болей няма. I ўсё адно паверыць не магу… Ужо не помню, што я там — войкаў, цi вохкаў, але жонка спужалася i бягом да мяне. Пытаецца: "Што з табой?! Табе дрэнна?!". А я ёй: "Не, мне добра… На во, пачытай"… Яна, Арэф’еўна мая, расiянка, беларускую мову не ведае, але пра тое, што мы халадзiльнiк выйгралi, адразу прасекла.

Вось пра гэта Iван Iванавiч расказваў ужо прылюдна — перад усiмi iдэолагамi раёна (у зале больш за 300 чалавек сабралося). Што, зразумела ж, прымусiла пахвалявацца… I нас, бо не сапраўдныя прамоўцы, не настаўнiкi, не палiтрукi. Ды i прызёр наш усё жыццё працаваў электрыкам у кватэрна-эксплуатацыйнай часцi.

Праўда, як высветлiлася, незвычайным электрыкам.

— Усе, каму я расказваю пра свайго бацьку, — з гонарам, з любоўю гаварыла потым дачка (i шкада, што не ўсiм. — Аўт.), — не стамляюцца iм захапляцца. Мой тата ўсё жыццё нечым цiкавiцца. Ён вельмi многа ведае, вельмi многае ўмее. Пры адпаведнай адукацыi ён, магчыма, стаў бы знакамiтым кiнарэжысёрам — захапляецца фатаграфiяй, дзякуючы гэтаму, "пiша" гiсторыю нашай сям’i… А пасля выхаду на пенсiю ён i наогул купiў сабе камп’ютар, цэлы стос кнiг. Асвоiў — сам, з нуля, без нiякiх курсаў. I цяпер да тых старых, да новых фотаздымкаў дадаецца музыка i атрымлiваецца сапраўднае дакументальнае кiно — пра ўнучак, пра доўгачаканага ўнука Данiлку…

— А яшчэ, — працягвала Таццяна, — мы з Дзiмам (гэта брат. — Аўт.) за ўсё сваё жыццё нi разу не бачылi бацьку п’яным. Не таму, што яму там нешта балiць цi ён не можа выпiць. Проста яму гэта неяк не трэба, не цiкава… У яго iншыя захапленнi, iншыя мэты.

Адна з iх, вiдаць, агульная для ўсiх бацькоў — быць патрэбным сваiм дзецям, дапамагаць iм (хоць у гэтай сям’i — дзякуй Богу i выхаванню — яны i самi не зломкi). Прынамсi, Iван Iванавiч i Iрына Арэф’еўна, нягледзячы на пенсiйны ўзрост, па-ранейшаму працуюць: ён у блiзкай ад дома школе ("галоўным па гаспадарчай частцы"), яна — у Палацы пiянераў, (касцюмерам). У кватэру дачкi (сын, сказалi, не ў крыўдзе) пераехаў i звяздоўскi халадзiльнiк — там патрэбней. Што ж — наша справа ўручыць прыз, а каму ён будзе служыць — воля ўладальнiкаў.

Адзiнае, чаго трохi шкада было — у сем’ях Жэраўчукоў малодшых наўрад цi прыжывецца "Звязда". Чаму?

— У нас тут, — расказваў Iван Iванавiч, — быў закрыты ваенны гарадок i была ўстаноўка: дзецi вайскоўцаў мову не вучаць. Яно i зразумела, як быццам: бацькi iх сёння тут, у Барысаве, заўтра ў Казахстане цi недзе яшчэ — сэнсу няма. А ў вынiку — у класе 28-30 чалавек, i з iх толькi 5-6 — мясцовыя, тутэйшыя. Вось мы i iдзём у школу на дзве гадзiны раней, вучым беларускую, а тыя i паспаць могуць, i пагуляць, i ўрокаў iм "лiшнiх" рабiць не трэба. Карацей — мы, малыя, беларускую мову, лiтаратуру, мякка кажучы, не любiлi. Прайшоў час. У тую ж школу, з той самай "устаноўкай" пайшлi мае дзецi. Але мову ўжо не вучылi, таму, што вайскоўцам быў я.

Але ж, мусiць, i сапраўды: тое, што ты ведаў у дзяцiнстве, — ведаеш заўсёды: мала таго, што наш падпiсчык нiколечкi не спасаваў перад шматлюднай аўдыторыяй (за спiнай да таго ж i прэзiдыум быў) — ён яшчэ i гаварыў проста, шчыра, з гумарком, па-беларуску! Зала (ну не прывыклыя яны да першай дзяржаўнай мовы) слухала — можна сказаць, нават затоена, раз-пораз выбухаючы дружным смехам i апладысментамi.

Карацей — за вельмi невялiкi прамежак часу, мы, разам з шаноўным падпiсчыкам i дзякуючы найперш яму, змаглi вельмi шмат чаго расказаць пра газету, яе гiсторыю, яе змест, перавагi перад iншымi… I, спадзяёмся, знайсцi сабе новых сяброў-прыхiльнiкаў.

Пра што вельмi прыемна ўспамiнаць цяпер, расказваць у гэтым рэпартажы, а да яго — начальнiку Барысаўскага вузла паштовай сувязi Васiлю Афрысанавiчу Казачку i яно намеснiцы Людмiле Васiльеўне Кавалёнак.

Разам з iмi, дарэчы, мы павывучалi крыху статыстыку: у Слуцкiм раёне ў "Звязды", у роднай газеты на роднай мове, 842 падпiсчыкi, у Клецкiм i Салiгорскiм — па 745, у Стаўбцоўскiм 695, у Валожынскiм — 642… А ў Барысаўскiм — 488. Нават не 500! Крыўдная лiчба. Яе многiм можна тлумачыць — у тым лiку i многанацыянальнасцю, "ваеннасцю". Але ж ад гэтага не лягчэй. Значыць, трэба працаваць тут i нам, i паштавiкам, i тым самым iдэолагам. Паасобку i разам.

Папярэднiя дамоўленасцi на гэта ёсць.

Газета «Звязда» (№32 за 20 февраля 2009 года)

Все новости | Май 2020 | Апрель 2020 | Март 2020 | Февраль 2020 | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007

Адрес в Интернет: http://www.www.belpost.by/press-centre/news-release/71.html

©  РУП «Белпочта», 2008 — 2020